Маўзалей У. І. Леніна (у 1953—1961 гг. Маўзалей У. І. Леніна і І. В. Сталіна) — помнік-пахавальня на Чырвонай плошчы ля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.

Помнік-магільны склеп
Маўзалей Леніна
руск.: Мавзолей Ленина
Маўзалей Леніна ля Крамлёўскай сцяны
Маўзалей Леніна ля Крамлёўскай сцяны
55°45′13,10″ пн. ш. 37°37′11,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Архітэктурны стыль неаегіпецкі стыль[d]
Архітэктар А. В. Шчусеў
Першае згадванне 1924
Дата заснавання 1930
Будаўніцтва 19241930 гады
Статус Аб'ект культурнай спадчыны Федэральнага значэння.
Вышыня 12 м
Матэрыял граніт, лабрадор і Парфір
Сайт fso.gov.ru/struct/skmk/p…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя будаўніцтва правіць

 
Маўзалей Леніна, сакавік 1925 г.

Першы драўляны Маўзалей (праект А. В. Шчусева) быў узведзены да дня пахавання Уладзіміра Ільіча Леніна (27 студзеня 1924), меў форму куба, быў увянчаны трохспрыступкай пірамідай; ў другім часовым драўляным Маўзалеі, устаноўленым вясной 1924 года (праект А. В. Шчусева), да прыступкавага аб’ёма былі прыбудаваны з двух бакоў трыбуны. Першапачатковы праект саркафага быў прызнаны тэхнічна цяжкім і архітэктар К. С. Мельнікаў на працягу месяца распрацаваў і прадставіў восем новых варыянтаў. Адзін з іх быў зацверджаны, а затым і рэалізаваны ў самыя кароткія тэрміны пад наглядам самога аўтара. Гэты саркафаг стаяў у маўзалеі аж да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Спасылкі правіць