Мег Раян
Мег Раян (англ.: Meg Ryan; імя пры нараджэнні — Маргарэт Мэры Эмілі Эні Хайра (англ.: Margaret Mary Emily Anne Hyra); нар. 19 лістапада 1961, Фэрфілд, Канектыкут, ЗША) — амерыканская актрыса і кінапрадзюсер.
Мег Раян | |
---|---|
англ.: Meg Ryan | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1961[1][2][…] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Dennis Quaid[d] |
Дзеці | Джэк Куэйд[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, акцёрка, мадэль, актрыса агучвання, характарны акцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр |
Узнагароды |
Crystal Award[d] (1995) |
IMDb | ID 0000212 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Мег Раян нарадзілася 19 лістапада 1961 года ў Фэрфілдзе (штат Канектыкут). Яе бацька-настаўнік матэматыкі, а маці — агент па падборы акцёраў. Маці Раян, С’юзан, марыла стаць актрысай, кінула сям’ю дзеля кар’еры, пакінуўшы на выхаванне бацьку чацвярых дзяцей. Тады Мег было 15 гадоў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Бетэлі ў 1979 годзе яна паступіла на факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
У 1981 годзе яна дэбютавала ў апошнім фільме Джорджа К’юкара «Багатыя і знакамітыя» у ролі дачкі Кэндзіс Берген. У 1982—1984 гадах Раян грала Бэтсі Мантгомеры у серыяле «Пакуль круціцца свет».
У 1986 годзе вялікім касавым поспехам у ЗША карыстаўся фільм «Лепшы стралок», у якім галоўную ролю адыграў Том Круз. Мег у ролі жонкі другога лётчыка (Энтані Эдвардс) запомнілася ўсёй Амерыцы фразай: «Вазьмі мяне ці згубі назаўжды» (англ.: Take me to bed or lose me forever).
Сцэна з фільма «Калі Гары сустрэў Салі», у якой Гары і Салі сядзяць у рэстаране і Салі на спрэчку сімулюе аргазм, лічыцца адной з самых лепшых у кінематографе, а фраза «Мне — тое ж, што і ёй» (англ.: I’ll have what she’s having), сказаная наведвальніцай рэстарана пры выглядзе гэтай сцэны, займае 33-е месца ў спісе ста лепшых кінацытат у амерыканскім кіно.
Псеўданім Meg Ryan быў абраны як анаграма да слова Germany, улічваючы рэальнае памяншальнае імя Meg да Margaret.
Асабістае жыццё правіць
14 лютага 1991 года Раян выйшла замуж за акцёра Дэніса Куэйда, з якім пачала сустракацца падчас здымак фільма «Мёртвы па прыбыцці». Іх сын, Джэк Генры Куэйд, нарадзіўся 24 красавіка 1992 года. У чэрвені 2000 года Куэйд і Раян абвясцілі аб расставанні[4]. Іх развод быў завершаны 16 ліпеня 2001 года.
У студзені 2006 года Раян удачарыла дзяўчынку з Кітая, якую назвала Дэйзі Тру (нар. 2004)[4].
З 2009 года, пасля няўдалай аперацыі на твары, амаль перастала здымацца ў кіно.
З 2010 года Раян знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джонам Меленкампам. У лістападзе 2018 года пара абвясціла аб заручынах.
Фільмаграфія правіць
Актрыса правіць
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Багатыя і знакамітыя | Rich and Famous | Дебби, 18 лет | |
1982 | с | Як круціцца свет | As the World Turns | Бецці Сцюарт Мантгомеры Андрапулас |
1982 | с | ABC Адмыслова пасля школы | ABC Afterschool Special | Дэніз |
1982 | с | Адзін з хлопцаў | One of the Boys | Джейн |
ф | Амітывіль 3-D | Amityville 3-D | Ліза | |
1984—1985 | с | Чарлз у адказе | Charles in Charge | Меган Паркер |
1985 | с | Дзікі бок | Wildside | Кэлі Оакс |
ф | Лепшы стралок | Top Gun | Кэрал Брэдшоў | |
ф | Узброены і небяспечны | Armed and Dangerous | Мэгі | |
ф | Унутраная прастора | Innerspace | Лідзія | |
ф | Далёкія мары | Promised Land | Беверлі «Беў» Сайкс | |
ф | Мёртвы па прыбыцці | D.O.A. | Сідні Фулер | |
ф | Прэзідыа | The Presidio | Дона Колдуэл | |
ф | Калі Гары сустрэў Салі | When Harry Met Sally... | Салі Олбрайт | |
ф | Джо супраць вулкана | Joe Versus the Volcano | ДзіДзі / Анжаліка / Патрыцыя | |
ф | Дорз | The Doors | Памела Курсан | |
1990—1991 | мс | Каманда ратаваннікаў Капітана Планеты | Captain Planet and the Planeteers | доктар Блайт |
ф | Прэлюдыя да пацалунка | Prelude to a Kiss | Рыта | |
ф | Няспаныя ў Сіэтле | Sleepless in Seattle | Эні Рыд | |
ф | Цела ад цела | Flesh and Bone | Кэй Дэвіс | |
ф | Калі мужчына кахае жанчыну | When a Man Loves a Woman | Эліс Грын | |
ф | Каэфіцыент інтэлекту | I.Q. | Катрына Бойд | |
ф | Французскі пацалунак | French Kiss | Кейт | |
ф | Каралеўская літасць | Restoration | Катарына | |
ф | Мужнасць у боі | Courage Under Fire | капітан Карэн Эма Уолдан | |
ф | Чмут кахання | Addicted to Love | Мэгі | |
мф | Анастасія | Anastasia | Анастасія | |
ф | Горад анёлаў | City of Angels | Мэгі Райс | |
ф | Перапалох | Hurlyburly | Боні | |
ф | Вам ліст | You've Got Mail | Кэтлін Кэлі | |
ф | Адбой | Hanging Up | Іві | |
ф | Довад жыцця | Proof of Life | Эліс | |
ф | Кэйт і Леа | Kate & Leopold | Кейт Макей | |
ф | Цёмны бок запалу | In the Cut | Фрэні Эверы | |
ф | Насуперак лёсу | Against the Ropes | Джэкі Кален | |
ф | У краіне жанчын | In the Land of Women | Сара Хардвік | |
2007 | мс | Сімпсаны | The Simpsons | доктар Сўонсан |
ф | Пагадненне | The Deal | Дэйдра Херн | |
ф | Новы хлопец маёй мамы | My Mom's New Boyfriend | Марці Дзюранд | |
ф | Жанчыны | The Women | Мэры | |
ф | Гэта развод! | Serious Moonlight | Луіза | |
2009 | с | Суціш свой запал | Curb Your Enthusiasm | Мег Раян |
2013 | с | Інтэрнэт-тэрапія | Web Therapy | Карэн Шарп |
2013 | с | Інтэрнэт-тэрапія | Web Therapy | Карэн Шарп |
ф | Fan Girl | Мэры Фарроу | ||
ф | Ітака | Ithaca | місіс Маколей | |
мф | Галаваломка | Inside Out | гідлівасць місіс Андэрсан | |
2021 | с | Як я сустрэла вашага тату | How I Met Your Dad | апавяданнік |
Прадзюсер правіць
- Французскі пацалунак (French Kiss, 1995) (прадзюсер)
- Паўночнае ззянне (Northern Lights, 1997) (ТБ) (выканаўчы прадзюсер)
- Аблудныя душы (Lost Souls, 2000) (прадзюсер)
- Вясельны перапалох (The Wedding Planner, 2001) (выканаўчы прадзюсер)
- Шаманы пустыні (Desert Saints, 2002) (прадзюсер)
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мег Раян