Медаль (фр.: medaille, лац.: metallum) — металічны знак, часта круглай формы, з выпуклымі малюнкамі, за гераізм, асаблівыя заслугі, у памяць падзеі ці асобы. Адрозніваюць асноўны (аверс), адваротны (рэверс) і грань (гурт) бакі медаля. Многія медалі мацуюцца на калодцы або планцы. Такая калодка для медаля можа быць пакрытая эмаллю, або абцягнута муаравай стужкай пэўнай афарбоўкі.

Медаль

Літаратура правіць

  • Медаль // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 247