Медаль «За абарону Масквы»

Медаль «За абарону Масквы» заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 аб заснаванні медаля «За абарону Масквы». Аўтар малюнка медалі - мастак М. І. Маскалёў.

Медаль «За абарону Масквы»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца усім удзельнікам абароны Масквы
Дата заснавання 1 мая 1944
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 1 028 600
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За абарону Ленінграда»
Малодшая Медаль «За абарону Адэсы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём "За абарону Масквы" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Масквы:

  • ўсе вайскоўцы і вольнанаёмны склад Савецкай Арміі і войскаў НКУС, якія ўдзельнічалі ў абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзені 1942 г.;
  • асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
  • вайскоўцы частак Маскоўскай зоны СПА і частак МПВА, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва - найбольш актыўныя ўдзельнікі абароны Масквы ад паветраных налётаў суперніка з 22 ліпеня 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
  • вайскоўцы і грамадзянскія асобы з насельніцтва горада Масквы і Маскоўскай вобласці, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве абарончых рубяжоў і збудаванняў абарончай мяжы Рэзервовага фронту, Мажайскага, Падольскага рубяжоў і Маскоўскага абводу.
  • партызаны Маскоўскай вобласці і актыўныя ўдзельнікі абароны горада-героя Тулы.

Медаль «За абарону Масквы» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля "За абарону Ленінграда".

Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Масквы" ўзнагароджана прыблізна 1.028.600 чалавек.

Спасылкі правіць

Медалі і ордэны СССР