Медаль «За абарону Сталінграда»

медаль СССР

Медаль «За абарону Сталінграда» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 г. [1] Аўтар малюнка медаля - мастак Н. І. Маскалёў.

Медаль «За абарону Сталінграда»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца усім удзельнікам абароны Сталінграда
Дата заснавання 22 снежня 1942
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 759560
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За абарону Севастопаля»
Малодшая Медаль «За абарону Кіева»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Сталінграда - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Сталінграда лічыцца 12 ліпеня - 19 лістапада 1942 года.

Медаль «За абарону Сталінграда» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Севастопаля».

Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Сталінграда» ўзнагароджана прыблізна 759560 чалавек.

Апісанне медаля правіць

Медаль «За абарону Сталінграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым боку медаля - група байцоў з вінтоўкамі наперавес. Над групай байцоў, з правага боку медаля, лунае сцяг, а з левага боку бачныя абрысы танкаў і самалётаў, якія ляцяць адзін за адным. У верхняй частцы медаля, над групай байцоў, пяціканцовая зорачка і надпіс па краі медаля «За абарону Сталінград». Бок медалі абрамлены выпуклым борцікам.

На адваротным боку медаля надпіс «ЗА НАШУ САВЕЦКУЮ РАДЗІМУ». Над надпісам намаляваны серп і молат.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай аліўкавага колеру з падоўжнай чырвонай палоскай, шырынёй 2 мм, пасярэдзіне. Шырыня стужкі 24 мм.

Зноскі

Спасылкі правіць