Медаль «За вызваленне Бялграда»

Медаль «За вызваленне Бялграда» — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Праект медаля стварыў мастак А. І. Кузняцоў.

Медаль «За вызваленне Бялграда»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджання непасрэдным удзельнікам вызваленні Бялграда
Дата заснавання 9 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 70 000
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За ўзяцце Берліна»
Малодшая Медаль «За вызваленне Варшавы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флоту і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і вызвалення Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 г, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні гэтага горада.

Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна».

Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджана каля 70 000 чалавек.

Апісанне медаля правіць

Медаль «За вызваленне Бялграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым боку медаля па акружнасці надпіс «ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ», у цэнтры надпіс «БЯЛГРАДА», уверсе над надпісам пяціканцовая зорачка, па акружнасці лаўровы вянок.

Бок медаля абрамлены борцікам.

На адваротным боку медаля дата вызвалення Бялграда — «20 кастрычніка 1944 года», над датай пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі чорная палоска шырынёй 8 мм.

Спасылкі правіць

Медалі і ордэны СССР