Медаль «За ўзяцце Будапешта»

медаль СССР

Медаль "За ўзяцце Будапешта" заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі - мастак А. І. Кузняцоў.

Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджання непасрэдным удзельнікам гераічнага штурму і ўзяцці Будапешта, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада
Дата заснавання 9 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 362 050
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За перамогу над Японіяй»
Малодшая Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Будапешта ў перыяд 20 снежня 1944 г. - 15 лютага 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.

Медаль "За ўзяцце Будапешта» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За перамогу над Японіяй».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджана прыблізна 362050 чалавек.

Апісанне медаля правіць

Медаль "За ўзяцце Будапешта" вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым боку медаля: у цэнтры - надпіс «За ўзяцце Будапешта», над надпісам уверсе - пяціканцовая зорачка, а ўнізе - малюнак сярпа і молата на двух перакрыжаваных лаўровых галінках.

На адваротным боку медаля - дата ўзяцця Будапешта: «13 лютага 1945 г.», над датай - пяціканцовая зорка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі - выпуклыя. Аверс і адваротны бок медаля абрамлены борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай аранжавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі - блакітная палоска шырынёй 8 мм.

Спасылкі правіць