Меланжавая пража

Мела́нжавая пра́жа — пража з валокнаў, афарбаваных у розныя колеры[1]. Можа быць баваўнянай, шарсцяной, штучнай. Валакно звычайна афарбоўваюць перад прадзеннем; можа быць выкарыстана натуральная афарбоўка валокнаў[2].

Меланжавая пража

Тканіны з такой пражы называюцца меланжавымі. Да найбольш распаўсюджаных баваўняных тканін з меланжавай пражы адносяцца трыко, шэвіёт  (руск.), трыко касцюмнае, дыяганаль, каверкот, сукно; іх не падвяргаюць адбельванню. Для шарсцяных тканін да назвы дадаюць слова «меланж» — напрыклад, сукно-меланж, драп-меланж.

Зноскі

  1. Шерсть // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Меланжевая пряжа // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць

  • Меланжевые ткани // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 344. — 770 с.