Мелані Уокер
Мелані Уокер (нар. 1 сакавіка 1983) — ямайская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу, алімпійская чэмпіёнка.
Мелані Уокер | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
1 сакавіка 1983 (41 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 165 см |
Вага | 53 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў ямайскай сталіцы Кінгстане. Адукацыю атрымала ва ўніверсітэце Тэхаса. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 1998 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету, дзе выйграла бронзавы медаль у эстафеце 4 × 400 метраў. У 2006 і 2007 гадах станавілася чэмпіёнкай Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. У 2008 і 2009 гадах валодала найлепшым вынікам сезона ў свеце на 400 метраў з/б. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ўсталявала алімпійскі рэкорд. На сусветным першынстве ў Берліне паказала вынік 52,42 — гэта 4-ы час за ўсю гісторыю.
Валодае рэкордам Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі.