Меліса лекавая, Мята лімонная[3], Меліса аптэчная[4] (Melissa officinalis) — шматгадовая эфірамаслічная травяністая расліна, від роду Меліса (Melissa) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Меліса лекавая

Агульны выгляд расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melissa officinalis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32565
NCBI  39338
EOL  582374
GRIN  t:24036
IPNI  450084
TPL  kew-124103

Назва правіць

Народная назва маліса[5], мядоўка, матачнік, раёўнін пчальнік.

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна, добры меданос. Мае ў сабе вялікую колькасць вітаміну С, а таксама карацін, кафейную, алеанолавую і урсолавую кіслоты, эфірны алей.

Выкарыстанне правіць

Меліса лекавая больш за 2000 гадоў паспяхова выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне шматлікіх краін свету. Упершыню меліса была апісаная ў лац. «Historia plantarum» (стар.-грэч. Περὶ φυτῶν ἱστορίας) Тэафраста.

Ужываюць свежую і сушаную мелісу. Высокімі смакавымі якасцямі вызначаюцца лісце і маладыя парасткі, яны ўжываюцца як прыправа да салатаў, супоў, рыбных і грыбных страў, як дамешзк да кампотаў, напіткаў, чаю, араматызацыі віна, воцату. Эфірны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і медыцыне.

У навуковай і народнай медыцыне меліса вядома як сродак, які заспакойвае нервовую сістэму і стымулюе страваванне, асабліва пры ўздуцці страўніка. Для прыпарак і кампрэсаў ужываюць настой з мелісы пры фурункулёзе і як паласканне пры запаленні дзяснаў. Чай з мелісы ўжываюць пры галаўных болях, бяссонніцы, міфэнях, скурных высыпках, парушэнні сардэчнай дзейнасці. Яна ўваходзіць у зборы, што ўжываюць пры гіпертаніі, эпілепсіі, атэрасклерозе, захворваннях печані і інш.

У пчалярстве мелісавай вадой націраюць новыя вуллі, каб залучаць пчол.

Агратэхніка правіць

Вырошчваюць мелісу на ўрадлівых суглінках, добра асветленых сонцам, някіслых і дастаткова ўвільготненых. На адным месцы можа расці да 10 гадоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Меліса лекавая, Мята лімонная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.272
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць