Ментоларганічнае рэчыва, насычаны спірт з групы тэрпенаў, C10H20O. З'яўляецца асноўным складнікам эфірнага алею мяты перцавай (каля 80 %) і ўваходзіць у склад шэрагу іншых эфірных алеяў.

Ментол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₁₀H₂₀O
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 2216-51-5
PubChem 16666
Рэг. нумар EINECS 218-690-9
SMILES
ChemSpider 15803
Крышталі ментолу

Уласцівасці правіць

Бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам мяты і ахалоджваючым смакам. Малекулярная маса 156,26[1]. Існуе ў выглядзе 4[1] ізамераў. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў арганічных растваральніках, шкіпінары, эфірных і тлустых алеях, воцатнай кіслаце, спірце.

Выкарыстанне правіць

Ментол выкарыстоўваецца ў якасці араматызатара ў харчовай, парфумернай, тытунёвай прамысловасці, вытворчасці лекавых сродкаў (напрыклад, валідол) і сінтэзе ментылацэтата і ментона[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 352. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі правіць