Мерцвяеды[1] (Silphidae) — сямейства жукоў, якое складаецца прыкладна з 200 відаў. Распаўсюджаныя на ўсіх мацерыках, але ў асноўным у краінах Паўночнага паўшар'я, у зоне умеранага клімату.

Мерцвяеды

Мерцвяед трохрэбравы (Phosphuga atrata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silphidae Latreille, 1807


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113818
NCBI  57514
EOL  8614
FW  69281

Апісанне правіць

Мерцвяеды вельмі разнастайныя па абліччы, афарбоўцы і памерах. Даўжыня цела вагаецца ад 6 да 40 мм. Характэрныя 11-членікавыя вусікі, патаўшчаюцца на канцы ці з прыкметнай булавой. Крылы непярэстыя, пакрытыя надкрыллем. Надкрылле пакрывае усё брушка (падсямейства Silphinae) або злёгку скарочанае (падсямейства Nicrophorinae). Найбольш вядомыя прадстаўнікі сямейства — жукі-далакопы вылучаюцца чорна-аранжавым узорам на надкрылы. Некаторыя віды — цьмяна цёмныя і чорныя. Формула лапак 5-5-5.

Лічынкі ў мерцвяедаў плоскія і рухомыя, падобныя да макрыц.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне сямейства Мерцвяеды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.296.