Метагеаграфія — (мета...+геаграфія; літар. «па-над-геаграфія»): збор прасторавых структур, з дапамогай якіх людзі ўпарадкоўваюць свае веды пра свет; свядома або падсвядома створаныя ўзоры, паводле якіх арганізоўваецца вывучэнне гісторыі, сацыялогіі, антрапалогіі, эканомікі, палітычных навук ці натуральнай гісторыі.[1]

Метагеаграфіямі з'яўляюцца, між іншым, разгляд сусветных з'яваў з пункту гледжання палітычных межаў (напрыклад, разгляд глабалістычных гарадоў-мегаполісаў як чыста унутрыдзяржаўных з'яваў) або, наадварот, разгляд такіх з'яваў (напрыклад, вывучэнне ўзаемаадносін значных гарадоў свету) па-за сістэмай чыста палітычных падзелаў.[2]

Зноскі

  1. Льюіс, Віджэн, с. IX.
  2. Тэйлар.

Літаратура правіць

  • P.J. Taylor. Visualizing a New Metageography: Explorations in World-City Space // G Dijkink and H Knippenberg (eds) (2001) The Territorial Factor: Political Geography in a Globalising World Amsterdam: Vossiuspers UvA, 113-28.
  • Lewis, Martin W. and Wigen, Kären E. (1997), The Myth of Continents: A Critique of Metageography. Berkeley: University of California Press. 359 pp.