Метрапалітэн Мехіка

Метрапалітэн Мехіка (ісп.: Sistema de Transporte Colectivo Metro / STC Metro) — сетка метрапалітэну ў Мехіка, другі метрапалітэн Паўночнай Амерыкі па перавозу пасажыраў штогод (каля 1,7 мільярда пасажыраў). Адкрыты 4 верасня 1969.

Наземны ўчастак метрапалітэна Мехіка
Metro México 2015

Сёння складаецца з 11 ліній агульнай даўжынёй у 202 кіламетры і 175 станцый, з якіх 106 знаходзяцца пад зямлёй. У Мехіка выкарыстоўваюцца цягнікі з гумавымі шынамі, якія дапамагаюць значна паменшыць гучнасць цягнікоў і вібрацыю ад іх, што ва ўмовах тэктанічнай актыўнасці каля Мехіка вельмі мэтазгодна. З-за апошняга ў метро Мехіка выкарыстоўваюцца асаблівыя будаўнічыя прыёмы, якія дапамагаюць добра супрацьстаяць землятрусам. Напрыклад, падчас землятрусу ў 1985, калі некалькі будынкаў былі зруйнаваны, сетка метро амаль не была пашкоджана.

Кошт праезду ў метро — 2 мексыканскіх долары (15 амерыканскіх цэнтаў).

У Сеціве правіць