Метр у секунду

адзінка вымярэння скорасці ў Міжнароднай сістэме адзінак

Метр у секунду (м/с) — адзінка вымярэння скорасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Аб'ект, які рухаецца з хуткасцю 1 м/с, праходзіць за секунду адзін метр.

Пераход паміж адзінкамі скорасці правіць

  • 1 м/с раўняецца 3,6 км/ч
  • 1 км/г раўняецца 0,277777… м/с
  • 1 ф/с (фут у секунду) раўняецца 0,3048 м/с

Скорасць святла ў вакууме — фундаментальная фізічная пастаянная, па азначэнню, дакладна роўная 299 792 458 метрам у секунду.

Кратныя адзінкі правіць

Кіламетр у секунду (км/с, г. зн кіла-м/с) ровен 1000 м/с ці 3600 км/ч. Гэта адзінка рэдка ўжываецца ў зямных умовах, але выкарыстоўваецца ў астраноміі і касманаўтыцы.

Дробныя адзінкі правіць

Сантыметр у секунду (см/с, г. зн. санты-м/с) з'яўляецца адзінкай скорасці з сістэме СГС і ровен 10−2 м/с.

  • 1 м/с = 100 см/с
  • 1 км/г = 27,7777… см/с

Адзінкі з прыстаўкамі правіць

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 м/с дэкаметр у секунду дам/с dam/s 10−1 м/с дэцыметр у секунду дм/с dm/s
10² м/с гектаметр у секунду гм/с hm/s 10−2 м/с сантыметр у секунду см/с cm/s
10³ м/с кіламетр у секунду км/с km/s 10−3 м/с міліметр у секунду мм/с mm/s
106 м/с мегаметр у секунду Мм/с Mm/s 10−6 м/с мікраметр у секунду мкм/с µm/s
109 м/с гігаметр у секунду Гм/с Gm/s 10−9 м/с нанаметр у секунду нм/с nm/s
1012 м/с тэраметр у секунду Тм/с Tm/s 10−12 м/с пікаметр у секунду пм/с pm/s
1015 м/с петаметр у секунду Пм/с Pm/s 10−15 м/с фемтаметр у секунду фм/с fm/s
1018 м/с экзаметр у секунду Эм/с Em/s 10−18 м/с атаметр у секунду ам/с am/s
1021 м/с зетаметр у секунду Зм/с Zm/s 10−21 м/с зептаметр у секунду зм/с zm/s
1024 м/с ётаметр у секунду Ім/с Ym/s 10−24 м/с ёктаметр у секунду ім/с ym/s

Значэнні, большыя за 109, ужываць немэтазгодна, бо скорасць святла — найбольшая (наколькі на сёння вядома) скорасць, якая раўняецца   м/с.

Гл. таксама правіць