Меч-рыба (Xiphias gladius) — адзіны від сямейства мечарылых атрада акунепадобныя. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вялікія адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Баранцавым, Балтыйскім, Чорным, Японскім морах.

Меч-рыба
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xiphias gladius
Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172482
NCBI  8245
FW  83294

Апісанне правіць

Даўжыня да 4,5 метраў, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцігнута ў мечападобны адростак (адсюль назва). даўжынёй да 1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб'ект промыслу і спартыўнага лову.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 326. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).