Меір Ланскі (англ.: Meyer Lansky; пры нараджэнні — Меір Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Гродна — 15 студзеня 1983, Маямі Біч, Фларыда) — амерыканскі гангстэр яўрэйскага паходжання, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амерыканска-яўрэйскага крымінальнага свету, які разам з Чарльзам «Лакі» Лучыяна зрабіў значны ўнёсак у развіццё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных банд у Злучаных Штатах Амерыкі.

Меір Ланскі
Meyer Lansky
Меір Ланскі, 1958
Імя пры нараджэнні Меір Сухаўлянскі
Род дзейнасці гангстар, rum-runner, інвестар
Дата нараджэння 4 ліпеня 1902(1902-07-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1983(1983-01-15)[1][2] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ланскі стварыў шырокую сетку ўстаноў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вегаса. Паводле пэўных звестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнес на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ланскі з’яўляўся сябрам яўрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і граў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага свету (хаця часам узнікаюць рознагалоссі наконт паўнавартаснай значнасці гэтай ролі).

Памёр ва ўзросце 80 гадоў ад раку лёгкіх.

Амерыканскі перыяд сталення Меіра Ланскі не быў простым — ён прайшоў ва ўмовах пастаяннай канкурэнцыі з прадстаўнікамі іншых нацыянальных груповак нью-ёркскага раёна Лавера Іст сайд. За ўладу і ўплыў у раёне змагаліся ірландская, італьянская і яўрэйская моладзевыя групоўкі — і гэтая працяглая барацьба дала Ланскі магчымасць таксама выявіць і загартаваць свае байцоўскія якасці. У склад яўрэйскай моладзевай групоўкі Брукліна таксама ўваходзілі хлопцы з сем’яў яўрэйскіх перасяленцаў — Якаў (Яша) Гузік з беларусаў і Луіс лепцы з Украіны — у будучыні яны сталі вернымі паплечнікамі Ланскі.

Зноскі

Спасылкі правіць