Моа — вымерлыя гіганцкія птушкі атрада моападобных. Жылі ў Новай Зеландыі. Не мелі крылаў (і нават іх рудыментаў). Вядомыя 15 відаў, усе вымерлыя: самыя буйныя з іх, Dinornis robustus і Dinornis novaezelandiae, дасягалі ў вышыню каля 3,6 м і важылі каля 250 кг. Па спосабе харчавання — траваедныя (сілкаваліся лісцем, парасткамі, садавіной). Мяркуюць, што моа вымерлі каля 1500 г., знішчаныя першабытнікамі маоры. Па непацверджаных сведчаннях, асобныя прадстаўнікі віду Megalapteryx didinus яшчэ сустракаліся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя.

Dinornithidae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dinornithidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  8816
EOL  2925164
FW  39294

Аналіз ДНК паказвае, што бліжэйшым сучасным сваяком моа з’яўляецца Тынаму.