Мо́да — у штодзённым уяўленні азначае непрацяглае панаванне асобнага густу ў якой-небудзь галіне жыцця ці культуры. Мода мае падобнае значэнне са стылем, аднак не з'яўляецца яго сінонімам. Моднымі могуць быць адзенне, выгляд, музыка, светапогляд і г. д., якія папулярныя ў пэўны час у пэўным асяроддзі. Часцей за ўсё слова «мода» адносіцца да адзення.

Мода ў адзенні — гэта змена форм і ўзораў адзення, якая адбываецца на працягу адносна кароткіх інтэрвалаў часу. Словазлучэнне «апрануты па модзе» пачало ўжывацца з XVII стагоддзя, калі французская прыдворная мода стала ўзорам для ўсіх еўрапейскіх краін.

Часта слова «мода» ўжываецца ў негатыўным сэнсе, для абазначэння дрэннага густу ці рэчызму.

Некалькі гарадоў лічацца глабальнымі цэнтрамі моды, тут праводзяцца тыдні моды, на якіх дызайнеры паказваюць іх новыя калекцыі адзення. Да гэтых гарадоў адносяцца: Парыж, Мілан, Нью-Ёрк і Лондан. Менш вядомымі цэнтрамі моды лічацца: Лос-Анджэлес, Берлін, Токіа, Рым, Маямі, Ганконг, Сан-Паўлу, Сідней, Барселона, Амстэрдам, Мадрыд, Манрэаль, Мумбаі, Вена, Окленд, Масква, Нью-Дэлі, Сан-Хуан, Дубай і Далас.

Постаці моды правіць

Стылісты правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць