Моду́ль сцёку[1] — аб’ём сцёку, колькасць вады, якая сцякае з пэўнай плошчы вадазбору за адзінку часу.

Модуль сцёку вылічваецца шляхам дзялення расходу вады на плошчу вадазбору па формуле

,

дзе Q — расход вады, F — плошча вадазбору.

Звычайна выражаецца ў л/(с·км²) або м³/(с·км²).

Адрозніваюць модуль паверхневага і падземнага сцёку, найбольшага і найменшага сцёку за нейкі перыяд, агульны сумарны. Характарыстыкі модуля сцёку выкарыстоўваюцца пры складанні карт сцёку і ў гідралагічных разліках.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сцёку мо́дуль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308—309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Ревера О. З. Мо́дуль сто́ку // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: … О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. — Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Том 2: З—О. — С. 380—381. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2). (укр.)
  • Сток // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 291. (руск.)

Спасылкі правіць