Мора Густава-Адольфа

Мора Густава-Адольфа (таксама Мора Прынца Густава-Адольфа) — маленькае міжастраўное мора ў Канадскім Арктычным архіпелагу. З'яўляецца часткай Паўночнага Ледавітага акіяна. Мора Густава-Адольфа абмежавана з захаду двума астравамі — Бордэн і Макензі-Кінг, з усходу — востравам Элеф-Рынгнес, а з поўдня — востравам Лохід.

Мора Густава-Адольфа
physical
Мора Густава-Адольфа
Мора Густава-Адольфа

Назва мору было дадзена Ота Свердрупам падчас яго экспедыцыі 1902 года. Лічачы, што ён дабраўся да заходняй мяжы Канадскага Арктычнага архіпелага, Свердруп назваў акваторыю на ўсход ад вострава Элеф-Рынгнес морам Прынца Густава-Адольфа — у гонар шведскага прынца Густава-Адольфа, будучага караля Густава VI Адольфа, сына Густава V, у гонар якога ён назваў мора на поўнач ад Элеф-Рынгнес.

Акваторыя мора Густава-Адольфа

Літаратура правіць