Мора Пароў (лац.: Mare Vaporum) — месяцавае мора, размешчанае на бачным боку Месяца, паміж паўднёва-заходнім краем Мора Яснасці і паўднёва-ўсходнім краем Мора Дажджоў. Плошча яго каля 55 тысяч км²[1]. Назву мору даў італьянскі астраном Джавані Батыста Рычолі.

Мора Пароў
Мора Пароў
На фота адзначана размяшчэнне Мора Пароў
На фота адзначана размяшчэнне Мора Пароў

Матэрыял, які ўтварае Мора Пароў, навукоўцы адносяць да Эратасфенскага перыяду гісторыі Месяца, а матэрыял навакол яго — да Раннеімбрыйскага перыяду.

Мора Пароў валодае характэрнай сістэмай разломаў. Велізарная (каля 200 км даўжынёй) расколіна Арыадэй, якая праходзіць на поўдзень ад кратэра Юлій Цэзар па матэрыковым масіве, працягваецца па дне Мора Пароў. Паралельна ёй размешчана яшчэ адна расколіна, Гігін, крыху меншая па даўжыні, пасярэдзіне якой знаходзіцца кратэр Гігін. На дне абедзвюх расколін у буйныя тэлескопы відаць мноства дробных кратэраў. У паўднёвай частцы Мора Пароў, побач з кратэрам Трыснэкер, маюцца глыбокія вузкія расколіны, якія ідуць у іншым кірунку.

Зноскі

  1. Шевченко В. В. Луна и её наблюдение. — М.: Наука, 1983. — С. 53.

Літаратура правіць

  • Зигель Ф. Ю. Сокровища звёздного неба: Путеводитель по созвездиям и Луне. — 4-е изд., доп. — М.: Наука, 1980. — С. 237—238. — 312 с.