Моргенштэрн (музыкант)

расійскі рэп- і поп-выканаўца, музыкант, шоўмэн

Алішэр Тагіравіч Валееў (руск.: Алишер Тагирович Валеев), больш вядомы пад псеўданімам Моргенштэрн (англ.: Morgenshtern; нар. 17 лютага 1998, Уфа) — расійскі рэп- і поп-спавак, музыкант, шоўмэн.

Моргенштэрн
руск.: Алишер Тагирович Моргенштерн
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Алішэр Тагіравіч Валееў
Дата нараджэння 17 лютага 1998(1998-02-17) (26 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Тагір Валееў
Маці Марына Моргенштэрн
Жонка Дзілара Зінатуліна[d][1]
Музычная дзейнасць
Прафесіі рэпер, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, прадпрымальнік
Гады актыўнасці 2010 — цяперашні час
Інструменты вакал[d], гітара і клавішныя музычныя інструменты[d]
Жанры Russian hip hop[d][2]
Псеўданім Цяперашні: Morgenshtern
Раннія: 1st ліпеня, MamaVirgin, DeeneS MC
Узнагароды
Diamond Play Button
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Стаў вядомы ў 2017 годзе пародыямі папулярных спевакоў таго часу, якія публікаваў на YouTube. У 2018 годзе адмовіўся ад гэтага фармату і пачаў выпускаць толькі аўтарскія музычныя рэлізы, пабудаваўшы далейшую кар’еру выключна на іх. Самастойнай творчасці папярэднічалі піяр-акцыі, а яго вобраз, перформансы і дзеянні не раз станавіліся аб’ектам увагі СМІ, дзяржаўных дзеячаў і іншых.

Апроч музычнай дзейнасці Моргенштэрн саўладальнік рэстаранаў «Kaif Provenance» і «Kaif Burger», а таксама заснавальнік інтэрнэт-СМІ ў Telegram «Не Моргенштэрн».

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Музыкай цікавіўся з дзяцінства[3]. Падлеткам катаўся з сябрамі на скейтбордах, здымаў гэта на відэа, яны сябе называлі Others Crew. Некаторы час вучыўся ў педагагічным універсітэце, пасля быў выключаны праз занадта адкрытую, на думку рэктара, дзейнасць на YouTube[4]. Падпрацоўваў кур’ерам, мыйшчыкам аўтамабіляў, а таксама быў вулічным музыкантам[5]. Быў лідарам рок-гурту пад «ММД CREW». Супрацоўнічаў з рэп-спеваком Face, рабіў постпрадакшн для відэакліпаў «Гоша рубчинский» і «Megan Fox»[6].

2017—2018: пачатак кар’еры, дэбютны міні-альбом Hate Me правіць

Першую вядомасць атрымаў дзякуючы парадыйным відэаролікам у рамках уласнага праекту «#ИзиРеп» на YouTube[7][3]. Пазней выпусціў відэакліп-дыс на Юрыя Хаванскага, дзе выклікаў яго на рэп-батл у рамках пляцоўкі Versus Battle[8]. Хаванскі спачатку адмовіўся ад паядынку, арґумэнтуючы сваю пазіцыю тым, што Моргенштэрн «не яго ўзроўню хайпу»[9], аднак пазьней зьмяніў сваё рашэньне, папрасіўшы ганарар у выглядзе двух мільёнаў рублёў[3]. Алішэр жа адказаў, што батлы за грошы яму нецікавыя[10].

17 лютага 2018 года выпусціў дэбютны альбом «Hate Me», а таксама відэакліп на трэкі «Дикий» (бел.: Дзікі) ды «Insomnia». У жніўні 2018 года здзейсніў перформанс, выпусціўшы рэкламны відэаролік[11], атрымаўшы за яго 500 тысяч рублёў (паводле Алішэра), паказальна спаліў 100 тысяч рублёў[12] і 2 верасьня выпусціў відэакліп «Вот так» (бел.: Вось так), які па стане на 4 верасня ўваходзіў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазіцый сацыяльнай сеткі VK[13][14].

4 кастрычніка 2018 года схаваў усё відэа на сваім канале, а ўжо 13 кастрычніка выпусціў альбом «До того как стал известен» (бел.: Да таго як стаў вядомым)[15], які складаўся выключна з трэкаў, выпушчаных яшчэ да папулярнасці Алішэра. Потым у сацыяльных сетках пачалі хадзіць здагадкі пра тое, што гэта не той альбом, які меў выйсці насамрэч, і ўсе чакалі на зусім іншы матэрыял. У першы дзень альбом пабіў рэкорд па рэпостах у сацыяльнай сетцы VK, сабраўшы 50 000 рэпостаў за суткі, і абагнаўшы папярэдні рэкорд, які належаў Lizer’у[16]. Пазней на канале быў выпушчаны ролік, у якім Алішэр нібыта прызнаўся ў тым, што ўвесь гэты час ён быў камерцыйным праектам, мэтаю якога было зараблянне грошай і прасоўванне творчасці. У доказ Алішэр запрасіў нібыта свайго прадзюсара, які пацьвердзіў блогеравы словы[17]. Праз 4 дні выйшаў ролік, у якім Алішэр аспрэчвае ўсе свае словы пра тое, што ён ёсьць праектам, кажа пра тое, што ён канчае з відэаблогінгам і пачынае сур’ёзна займацца музыкай, а таксама зразае свае дрэды і набівае новае тату[18].

16 лістапада быў выпушчаны кліп на кампазіцыю «Уфф… Деньги…» (бел.: Уфф... Грошы...), у якім па словах Моргенштэрна ён канчаткова хавае свой стары вобраз[19][20].

2019: «Усміхніся, дурань!» і рост папулярнасці правіць

1 студзеня 2019 года выходзіць альбом пад назваю «Улыбнись, дурак!» (бел.: Усміхніся, дурань)[21], які ў першыя 10 дзён пераадолеў адзнаку ў 10 000 000 праслухаванняў у сацыяльнай сетцы VK. У альбоме прынялі ўдзел выканаўцы 4Teen ды ЛСП, а таксама відэаблогер Дзмітрый Ларын. Пасля «Зеленоглазые деффки» (бел.: Зялёнавокія дзеўкі), запісаная пры ўдзеле ЛСП трапіла ў топ-30 сусветнага рэйтынґу па версіі сайту «Genius», а таксама ў топ-10 музычнага чарту [VK]].

17 лютага 2019 года выдаліў усё відэа на сваім канале[22], выпусціўшы «апошні кліп», у якім абвясціў, што дзейнасць на платформе YouTube больш не прыносіць яму задавальнення і ён збіраецца выдаліць свой канал, адправіцца на пошукі новай справы, ад якой у яго «загарацца вочы гэтак жа моцна, як калісьці загарэліся ад ютуба»[23][24]. Быў запушчаны стрым з таймерам адваротнага адліку[25]. Таксама ў гэты дзень Моргенштерн прыйшоў госцем на «Ларын шоу лайв», правёўшы сумесны дабрачынны стрым з Дзмітрыем Ларыным. Блогеры сабралі амаль 62 тысячы рублёў на дапамогу бяздомным жывёлам[26].

20 лютага 2019 года выйшаў выпуск ютуб-шоу «шоу без назвы» з удзелам Дзмітрыя Ларына і Моргенштэрна, куды апошні прыйшоў развітацца з ютубам і адказаць на пытанні вядучых і гледачоў. 21 лютага 2019 года на сваім канале правёў прамую трансляцыю, у якой абвясціў, што ў выніку чатырохдзённага абдумвання пасля запуску таймера адваротнага адліку перадумаў выдаляць канал і папрасіў у гледачоў прабачэння[27].

28 лютага 2019 года паведаміў у сваёй афіцыйнай суполцы «ВКонтакте», што амаль усе відэа на ягоным канале былі адноўлены: «не ўдалося вярнуць пару кліпаў, ізірэпаў і размоў, галачку забралі, але агулам усё ок» і анансаваў новы відэаролік пра канцэртны тур[28].

30 жніўня 2019 года Моргенштэрн выпусціў трэк і кліп пад назвай «Новы конь»[29]. Да канца года кліп набраў больш за 28 мільёнаў праглядаў[30].

1 лістапада 2019 года выйшаў сінгл «Сумная песня» Thrill Pill пры ўдзеле Ягора Крыда і Моргенштэрн[31].

15 лістапада 2019 года выйшаў сумесны сінгл з Клавай Кокай «Мне пох». 3 снежня 2019 года выйшаў музычны кліп на песню[32].

20 снежня 2019 года выпусціў сінгл і кліп пад назвай «Yung Hefner», у якім паведаміў пра намерах запісаць у студзені альбом у жывым эфіры за тыдзень.

2020: «Легендарная пыл» правіць

17 студзеня 2020 года быў выпушчаны альбом пад назвай «легендарны пыл», які здолеў сабраць 21 мільён праслухванняў Укантакце за першыя двое сутак[33].

31 студзеня 2020 года наведаў шоу «Вячэрні Ургант»[34], дзе разам з Іванам Ургантам і Slava Marlow запісалі рэп-трэк[35].

8 сакавіка 2020 года выйшаў сінгл з кліпам пад назвай «малая» сумесна з Шарлотам[36].

30 красавіка 2020 года правёў анлайн-канцэрт на платформе ад МТС, у якім пераспяваў некалькі сваіх хітоў у стылі рок[37].

5 чэрвеня 2020 года выйшаў сінгл і кліп пад назвай «Пососи»[38]. Музычнае відэа сабрала больш за 2,5 мільёны дызлайкаў, стала самым задызлайканым відэа на YouTube у Расіі[39].

8 чэрвеня 2020 года ў сетку была злітая песня «Cadillac» сумесна з Элджэем, якая патрапіла ў гэты ж дзень на 1 месца ў чарце Genius[40]. Апоўначы, 9 чэрвеня, сінгл быў выпушчаны афіцыйна. Відэакліп выйшаў 9 ліпеня 2020 года на YouTube[41]. 17 ліпеня 2020 года выйшлі рэміксы песні[42].

25 чэрвеня 2020 расійская версія часопіса Forbes апублікавала спіс «40 самых паспяховых зорак Расіі да 40 гадоў» за 2020 год, у якім Алішэр Моргенштэрн заняў 21 радок з агульным прыбыткам за год 1,5 мільёны долараў[43].

1 ліпеня 2020 года быў апублікаваны сніпет новага трэка «Ice», афіцыйны рэліз адбыўся 31 ліпеня 2020 года[44]. Цікавасць публікі да выхаду сінгла Моргенштэрн падаграваў відэазваротамі да неназванага артыста, з якім мусіла быць сумесная песня. У саміх відэазваротах Алішэр казаў, што выканавец ігнаруе яго на працягу двух тыдняў, і ў выпадку, калі ён не адгукнецца на працягу сутак, Алішэр выпусціць трэк без указання аўтарства другога выканаўца. Як пазней аказалася, гэта быў чарговы перформанс ад Алішэра[45].

4 верасня 2020 года выйшаў сінгл «Lollipop» сумесна з Элджэем[46] з семплам песні Руки Вверх! «Песенька»[47], ужо другой сумеснай працай артыстаў. Крыху пазней, тым самым днём, быў выпушчаны музычны відэакліп у стылі дыска[48].

8 верасня 2020 года наведаў дванаццатую штогадовую зорную прэмію «Topical Style Awards 2020», дзе ўзнагароджаны прэміяй «Жанчына года». «Апошнія некалькі месяцаў я сядзеў і думаў, а што ж далей? Я ўжо стаў самым папулярным, праслухваным і абмяркоўваемым артыстам 2020, і гэтая ўзнагарода — глыток свежага паветра для мяне», пракаментаваў узнагароду Моргенштэрн у сваім Instagram[49][50][51].

У 2020 годзе Моргенштэрн даў інтэрв’ю рускамоўнаму аўтарскаму інтэрнэт-шоу «вДудь», апублікаванае 3 лістапада 2020 года[52][53][54][55][56][57].

13 лістапада 2020 года Моргенштэрн выпусціў песню «Watafuk?!», запісаную сумесна з амерыканскім рэперам Lil Pump. Праз дзень пасля выхаду песні анімаванае відэа, выпушчанае на афіцыйным YouTube-канале Моргенштэрна, набрала пяць мільёнаў праглядаў[58] і ўзначаліла Трэнды расійскага сегмента YouTube[59][60].

28 лістапада 2020 года выпусціў песню «Кліп за 10 млн» разам з відэакліпам, якія ёсць рэкламным ролікам. Музычнае відэа знята для Альфа-Банка, са слоў Алішэра, за 10 мільёнаў рублёў, тры з якіх будуць разыграныя пазней[61][62][63][64][65][66][67]. Месяцам пазней, 28 снежня 2020 года, выйшаў сінгл пад назвай «Cristal & Моёт». Разам з сінглам быў апублікаваны кліп, у якім Моргенштэрн падвёў вынікі 2020 года[68][69][70][71].

2021: Million Dollar: Hapiness и Million Dollar: Business правіць

15 сакавіка 2021 года стала вядома, што рэпер прызначаны на пасаду дырэктара па рабоце з моладдзю ў Альфа-Банку[72]. Пасля з’яўлення інфармацыі пра распачацце ў дачыненні рэпера адміністрацыйнай справы за прапаганду наркотыкаў, Альфа-Банк паведаміў, што навіна была рэкламным ходам і музыкант не супрацоўнік банка[73].

2 красавіка 2021 года выпусціў сумесны з DJ Smash сінгл і відэакліп «Новая хваля», у якім знялася выканаўца арыгінальнай і новай версіі песні спявачка Людміла Сакалова.

28 красавіка 2021 года адбыўся выхад хорар-альманаха «Кошмары музыкантов», у якім Моргенштэрн зняўся ў адным з эпізодаў[74][75][76].

4—5 мая 2021 года ў сетках стала распаўсюджвацца інфармацыя, што Моргенштэрна нібыта забралі ў армію[77]. 7 мая 2021 года выйшаў сінгл і музычнае відэа «Дула» з рэкламай камп’ютарнай гульні War Thunder[78].

17 мая 2021 года на канале выканаўца з’явіўся відэакліп «Show». 21 мая 2021 года выйшаў альбом Million Dollar: Happiness, у якім трэк з’явіўся як уступ. Ужо праз тыдзень, 28 мая 2021 года, быў выпушчаны яшчэ адзін альбом — Million Dollar: Business.

15 ліпеня 2021 года стрымінгавы сэрвіс Spotify назваў Моргенштэрна самым праслухваным выканаўцам з Расіі за год існавання сэрвісу на тэрыторыі РФ[79].

31 жніўня 2021 года, у дзень вяселля Моргенштэрна, на YouTube-канале ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гордана выйшла двухгадзіннае інтэрв’ю з Алішэрам, запісанае ў чэрвені ў Турцыі[80].

19 лістапада 2021 года Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі пачаў праверку ў дачыненні Алішэра на прапаганду наркотыкаў праз кліп на песню «Pablo». Паводле версіі следства, у кантэнце, размешчаным у 2013—2021 гадах, могуць змяшчацца заклікі, якія схіляюць да ўжывання наркотыкаў[81].

23 лістапада 2021 года старшыня Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін заявіў, што рэпер Моргенштэрн «па сутнасці справы гандлюе наркотыкамі ў сацыяльных сетках». Неўзабаве пасля гэтага Моргенштэрн пакінуў Расію і перабраўся ў Дубай, а ўсе яго раней запланаваныя канцэрты ў краіне адменены[82][83]. Пра ад’езд з Расіі і праверку ад Следчага камітэта Алішэр запісаў песню «Домой», выпушчаную 10 снежня 2021 года[84].

У снежні 2021 года член Грамадскай палаты Кацярына Мізуліна заявіла, што музыкант атрымлівае фінансаванне з-за мяжы за выкарыстанне пэўных тэм у сваіх песнях[85]. Па словах палітыка, гэтую інфармацыю яна атрымала з СМІ, але якіх менавіта, яна не ўдакладніла.

2022: Last One правіць

14 студзеня 2022 года выпусціў сінгл і відэакліп «Почему?», другі рэліз выканаўца пасля эміграцыі з Расіі пасля абвінавачванняў ад старшыні Следчага камітэта Расіі[86].

14 сакавіка 2022 года выпусціў сінгл і відэакліп «12». Першы трэк Моргенштерна ў новым вобразе, прымеркаваны да дня нараджэння яго малодшага брата — Эміра. Раней ён з’яўляўся ў скіце ў Алішэра на яго альбоме «Усміхніся, дурань!», для якога ён таксама намаляваў вокладку[87][88]. У песні Алішэр закранае тэму ўварвання Расіі ва Украіну тым, што дадаў фрагмент з інтэрв’ю Дзмітрыя Гордана тэлеканалу «Дождж», а таксама словы маці прадзюсара сінгла[89][90]. Таксама ў сінгле рэпер пакінуў адсылку на песню «То густо, то пусто» выканаўцаў Schokk & Oxxxymiron[91]. Спачатку песня выйшла на яго асабістым тэлеграм-канале, а пазней выпушчана на лічбавых пляцоўках. У першы дзень выхаду сінгла, ён заняў 1 месца ў сусветным чарце Genius[92].

8 красавіка 2022 года рэпер выпусціў сінгл «Селяви», прымеркаваны да раставання з яго жонкай, Дыларай Зінатулінай[93].

26 красавіка 2022 года выпусціў сінгл «Номер», прысвечаны вяртанню Алішэра да бязладных палавых сувязяў пасля раставання з Дыларай[94].

У чэрвені 2022 года анансаваў апошні альбом на рускай мове пад назвай Last One. Сярод гасцей альбома The Limba, ЛСП, Элджэй і Entype. «А потым я, як Ваня Face, пайду на англійскай пісаць», пракаментаваў анонс альбома музыкант[95][96]. 21 кастрычніка выйшаў шосты студыйны альбом на лэйбле Bugatti Music[97][98][99].

24 чэрвеня 2022 года выпусціў сінгл «Известным» сумесна з The Limba[100].

8 ліпеня 2022 года выйшаў сінгл і відэакліп «Daleko», спрадзюсаваны лонданскім музычным прадзюсарам Aarne і ўвайшоў у яго дэбютны студыйны альбом AA Language[101][102].

22 ліпеня 2022 года выйшаў сінгл «5:00 AM» сумесна з беларускім хіп-хоп-выканаўцам ЛСП[103][104].

3 жніўня 2022 года выйшаў сінгл «Сколько стоит любовь» сумесна з The Limba, Niletto і Boombl4, запісаны ў прамым эфіры на Twitch[105][106].

31 жніўня 2022 года выйшаў новы выпуск Насці Іўлеевай «Агент-шоу», у якім быў прадэманстравана новая песня Моргенштэрна і Vacio, пасля чаго Алішэр «кінуў страйк» і відэаролік быў заблакаваны YouTube за парушэнне аўтарскіх правоў. «Морген, для цябе гэта быў падарунак, які ты не захацеў прыняць. Вы разам падвялі велізарная колькасць людзей. Vacio, пачынаць свой творчы шлях з такога стаўлення да гледачоў і калег не вельмі крута», пракаментавала Іўлеева блакаванне відэа[107]. 1 верасня 2022 года сінгл выйшаў на лічбавых пляцоўках[108].

9 верасня 2022 года выйшаў сінгл «Bugatti» сумесна з Arut, за які Arut заплаціў Алішэру мільён долараў[109]. 24 верасня выйшаў музычны відэакліп, зрэжысаваны Аляксандрам Раманавым.

11 лістапада 2022 года выйшаў дыс «Я убил Марка» на Oxxxymiron[110][111] ў адказ на дыс Мірона на Алішэра пад назвай «Bassline Business»[112]. Дыс Моргенштэрна адсылае да студыйнага альбома Oxxxymiron «Горгород», у канцы якога па сюжэце галоўны герой па імі Марк гіне, а імя забойцы застаецца невядомым, а таксама сінглу Мірона «Кто убил Марка?»[113].

18 лістапада 2022 года выйшаў сінгл і відэакліп «Double Cup» сумесна з блогерам-парадыстам Satyr, які выступае ў песні ў ролі расійскага і іспанскага рэпера Kizaru[114][115].

Асабістае жыццё правіць

З 2017 па кастрычнік 2019 года сустракаўся з Дыларай Зінатулінай, аднак пара разышлася ў кастрычніку 2019 года пасля прапановы Алішэра зрабіць адносіны адкрытымі. Улетку 2020 года сышліся ізноў і 31 жніўня 2021 года ажаніліся ў Маскве[116]. Прапанову Алішэр зрабіў у ліпені 2021 года падчас здымак кліпа «Nominalo», на што Дылара адказала «так»[117][118]. 8 красавіка 2022 года выйшаў сінгл «Селяви», дзе Алішэр намякае на развод з Дыларай. 9 красавіка 2022 года Дылара апублікавала відэаролік на YouTube, дзе паведаміла пра раставанне з Моргенштэрнам[119].

Бізнес і ўласнае медыя правіць

У 2020 годзе стала вядома пра намер Моргенштэрна адкрыць рэстаран у Маскве. 25 чэрвеня 2020 года Алішэр Моргенштэрн і Эдуард Папоў, больш вядомы як аўтаблогер пад псеўданімам «Янис Грек» і адзін з удзельнікаў YouTube-канала «Команда А», зарэгістравалі ТАА «Кайф»[120][121], а 26 кастрычніка 2020 года на апошнім паверсе офіснага будынка на Вялікай Дзмітраўцы адкрыўся рэстаран «Kaif Provenance»[122]. 25 лістапада 2021 года ўстанова часова закрыта, бо не мела ліцэнзіі на продаж алкаголю пры яго наяўнасці ў меню[123]. 17 чэрвеня 2022 года Алішэр абвясціў пра закрыццё рэстарана, пасля чаго 30 чэрвеня апублікаваў фатаграфію білета на самалёт да Масквы і заклікаў слухачоў браніраваць месцы ў рэстаране[124]. У названы ў авіябілеце дзень Алішэр не вярнуўся ў Расію, а закрыццё рэстарана было піяр-ходам[125]. Замест закрыцця рэстаран прайшоў рэбрэндынг[126].

26 верасня 2021 года Моргенштэрн адкрыў бургерную «Kaif Burger» на Нікольскай вуліцы ў Маскве[127].

10 студзеня 2022 года заявіў пра адкрыццё новага медыя: зачысціў пасты ў сваім тэлеграм-канале, пераназваў яго ў «не Моргенштэрн» і паставіў аватарку з чырвоным пытальнікам на белым фоне, пародыю на сімволіку Навальнага. У стартавым пасце Моргенштэрн паабяцаў незалежнае свабодалюбнае выданне. За тыдзень існавання новага СМІ яго аўдыторыя ўзрасла з 370 да 900 тысяч чалавек на фоне прыцягнення аўдыторыі праз раздачу грошай. Забаўляльны кантэнт выдання нічым не адрозніваўся ад падлеткавых паблікаў[128].

9 лістапада 2022 года стала вядома, што Моргенштэрн выйшаў са складу акцыянераў рэстарана Kaif Provenance, перадаў сваю долю актываў іншаму саўладальніку ўстановы Эдуарду Папову, больш вядомаму пад псеўданімам «Янис Грек»[129].

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы

  • «До того как стал известен» (2018)
  • «Улыбнись, дурак!» (2019)
  • «Легендарная пыль» (2020)
  • Million Dollar: Happiness (2021)
  • Million Dollar: Business (2021)
  • Last One (2022)

Дабрачыннасць правіць

У чэрвені 2021 года музыкант ахвяраваў 10 мільёнаў рублёў дзіцяці, хвораму на спінальна-цягліцавую атрафію, на прэпарат Золгенсма, а таксама заклікаў сваіх калег і падпісчыкаў далучыцца да збору сродкаў[130]. 14 верасня 2021 года была сабрана канчатковая сума ў памеры 168 мільёнаў рублёў[131]. Незадоўга да заканчэння збору Алішэр распавёў, што пачаў збор праз інфармацыю, якая да яго дайшла, што яму маглі падкінуць наркотыкі[132].

Ацэнкі правіць

У расійскай прэсе выказваліся палярныя ацэнкі дзейнасці Моргенштэрна. Напрыклад, асноўным інструментам яго прасоўвання называлі эпатаж[133].

Зноскі

  1. https://24smi.org/celebrity/144825-dilara-zinatullina.html
  2. Arterbury J. Russia’s Biggest Rappers Are Going Hard Against Putin’s War // Rolling Stone / J. WennerNYC: Jann Wenner, 2022. — ISSN 0035-791X
  3. а б в Найсвяжэйшы на YouTube: біяграфія Моргенштэрна - VSRAP (руск.). vsrap.ru. Праверана 25 лістапада 2018.
  4. MORGENSHTERN. КАК МЕНЯ ВЫГНАЛИ ИЗ УНИВЕРА ЗА МОИ ВИДЕО / ЗАПИСАЛ ВСЁ НА ДИКТОФОН. Праверана 8 снежня 2018.
  5. MORGENSHTERN. КАК Я ПЫТАЛСЯ ЗАРАБОТАТЬ НА ЖИЗНЬ / СКОЛЬКО СЕЙЧАС ПРИНОСИТ КАНАЛ?. Праверана 8 снежня 2018.
  6. "12 фактов про Morgenshtern — видеоблогера, пародирующего русский рэп" [руская]. Праверана 2018-11-25.
  7. "«Ізі фэйм»: Хто такі Моргенштэрн і чаму ён ужо едзе ў тур па краіне" [руская]. Праверана 2018-11-25.
  8. MORGENSHTERN. MORGENSHTERN - Дисс на МС ХОВАНСКОГО (го на версус лох). Праверана 8 снежня 2018.
  9. Юрий Хованский. VERSUS С МОРГЕНШТЕРН БУДЕТ?. Праверана 8 снежня 2018.
  10. MORGENSHTERN. Хова ответил... / Читаю под биты (Versus BPM). Праверана 8 снежня 2018.
  11. MORGENSHTERN. ВЫГНАЛИ С УНИВЕРА. ПОДНИМАЮ ПОЛ ЛЯМА ЗА МИНУТУ! 😇. Праверана 8 снежня 2018.
  12. "Уфимец Morgenshtern рассказал, зачем сжёг 100 тысяч рублей". Праверана 2018-11-28.
  13. "Новый клип Morgenshtern стал хитом". Праверана 2018-11-27.
  14. "Чарты, рейтинги, хит-парады". Праверана 2018-11-27.
  15. "Morgenshtern "До того как стал известен"".
  16. "Уфимский рэпер Morgenshtern побил рекорд «ВКонтакте» по количеству репостов". {{cite news}}: no-break space character у |title= на пазіцыі 56 (даведка)
  17. MORGENSHTERN. РАЗОБЛАЧЕНИЕ И ЗАКРЫТИЕ ПРОЕКТА "МОРГЕНШТЕРН".
  18. MORGENSHTERN. ПРОЩАЙТЕ... ИЛИ НЕТ?))).
  19. MORGENSHTERN. MORGENSHTERN - Уфф... Деньги... [Премьера Клипа, 2018].
  20. MORGENSHTERN. Этот день настал... ФИНАЛ!.
  21. "Morgenshtern "Улыбнись, дурак"".
  22. Статистика YouTube-канала MORGENSHTERN
  23. Morgenshtern «Последний клип»
  24. Кто такой Алишер Моргенштерн?
  25. Morgenshtern «Последний клип»
  26. АЛИШЕР МОРГЕНШТЕРН на ЛАРИН ШОУ ЛАЙВ (эфир 17.02.19)
  27. Кто такой Алишер Моргенштерн?
  28. Стена | ВКонтакте
  29. Morgenshtern «Новый Мерин»
  30. MORGENSHTERN — Новый Мерин (купил машину и снял клип, 2019) — YouTube
  31. Thrill Pill, Егор Крид, Morgenshtern «Грустная песня»
  32. Клава Кока и Morgenshtern выпустили клип «Мне пох»
  33. Как Моргенштерн выбесил всех и вылез в топы
  34. Аглая Тарасова и Александр Петров, Моргенштерн и победители чемпионата Европы по фигурному катанию. Вечерний Ургант. 1237 выпуск от 31.01.2020
  35. Трек Моргенштерна и Ивана Урганта «Я не воняю» взорвал «Первый канал»
  36. Morgenshtern, Шарлот «Малышка»
  37. Morgenshtern и другие рэперы сегодня дадут онлайн-концерт
  38. «Пососи» — это новый клип Morgenshtern
  39. Новое самое дизлайкнутое видео на российском ютьюбе — последний клип Моргенштерна
  40. Невышедший трек Morgenshtern и Элджея занял первое место чарта Genius
  41. Morgenshtern и Элджей выпустили клип «Cadillac»
  42. Morgenshtern и Элджей выпустили ремиксы на «Cadillac»
  43. 40 самых успешных звезд России до 40 лет. Рейтинг Forbes
  44. Morgenshtern записал видео для соавтора нового трека, из-за которого не может выпустить песню
  45. Моргенштерн не может выпустить трек «Ice». Кто на фите и куда он пропал? Архівавана 30 ліпеня 2020.?
  46. «Lollipop» — Элджей и Morgenshtern снова вместе
  47. Моргенштерн и Элджей выпустили новый совместный трек с музыкой «Руки вверх»
  48. Элджей и Morgenshtern возвращают эпоху диско в клипе «Lollipop»
  49. Моргенштерн получил премию «Женщина года»
  50. Рэпер Моргенштерн стал «женщиной года»
  51. Morgenshtern написал в инстаграме, что получил премию «Женщина года»
  52. Вышел «вДудь» с Моргенштерном
  53. ​​Моргенштерн о первой передозировке: «Врач говорит — у тебя сейчас сердце встанет»
  54. Дава — новая Бузова: Моргенштерн рассказал о музыке и самом личном
  55. Моргенштерн стал новым героем «вДудя». Интервью длится почти 3 часа
  56. Моргенштерн рассказал «вДудь», на что готов ради хайпа
  57. «Наконец-то интересный выпуск». Моргенштерн пришел на шоу к Юрию Дудю
  58. Песня Моргенштерна и Lil Pump набрала пять миллионов прослушиваний
  59. Моргенштерн выпустил совместную песню с американским рэпером Lil Pump
  60. Моргенштерн выпустил совместный трек с американским рэпером Lil Pump
  61. Моргенштерн выпустил «Клип за 10 лямов» — 3 миллиона рэпер решил разыграть
  62. Моргенштерн снял клип за «10 лямов» для Альфа-банка
  63. Моргенштерн показал клип за 10 миллионов рублей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2020. Праверана 20 лютага 2023.
  64. Стало известно, о чем Моргенштерн снимал клип за 10 миллионов
  65. Morgenshtern выпустил «клип за 10 лямов»
  66. Люди смеются и восхищаются клипом Моргенштерна за 10 миллионов
  67. «Альфа-банк» договорился с рэпером Моргенштерном о совместной кампании для продвижения дебетовых карт
  68. Моргенштерн похвастался достижениями года в «Cristal & МОЁТ»
  69. Моргенштерн со своей возлюбленной облился шампанским за десятки тысяч рублей
  70. Morgenshtern представил клип «Cristal & MOЁТ» • ТНТ MUSIC — Здесь твоя музыка
  71. «Делать деньги»: Моргенштерн подвел итоги года
  72. Альфа-банк нанял на работу Моргенштерна
  73. Альфа-банк отказался считать Моргенштерна своим сотрудником
  74. «Кошмары музыкантов»: посмотрите четыре хоррора с Моргенштерном, Хаски, Иваном Дорном и Глюкозой
  75. МТС совместно с Zebra Hero показали ночные кошмары Моргенштерна, Ивана Дорна и рэпера Хаски
  76. Режиссеры «Никто» и «Китобоя» сняли короткометражные хорроры с Моргенштерном, Хаски, Иваном Дорном и Глюкозой
  77. Фанаты уверены, что Моргенштерна призвали в армию(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021. Праверана 20 лютага 2023.
  78. В армии или в видеоигре? Моргенштерн выпустил клип «Дуло»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021. Праверана 20 лютага 2023.
  79. В Spotify назвали самых прослушиваемых в России исполнителей
  80. …Пушкину и не снилось. Моргенштерн в гостях у Гордона
  81. СК начал проверять Моргенштерна на пропаганду наркотиков
  82. Бастрыкин обвинил Моргенштерна в торговле наркотиками
  83. Уехавший в ОАЭ Моргенштерн отменил концерты в России
  84. Morgenshtern выпустил клип «Домой» об отъезде из России
  85. Мизулина узнала о передаче Моргенштерну «файлов с темами» из-за рубежа
  86. Morgenshtern выпустил трек «Почему?»
  87. Новый клип Моргенштерна «12» — высказывание об Украине, свободе и страхе | RAP.RU
  88. Моргенштерн поздравил младшего брата песней о смерти
  89. Russia’s Biggest Rappers Are Going Hard Against Putin’s War
  90. MORGENSHTERN — 12
  91. Плагиат или отсылка: Моргенштерн украл песню Оксимирона и Шока и кардинально изменил ее смысл
  92. MORGENSHTERN — 12
  93. В песне «Селяви» Моргенштерн говорит о разводе
  94. Morgenshtern выпустил трек «Номер»
  95. Моргенштерн хочет выпустить последний альбом на русском языке
  96. Morgenshtern* выпустит прощальный альбом на русском языке? • ТНТ MUSIC — Здесь твоя музыка
  97. Morgenshtern «Last One»
  98. Моргенштерн выпустил «последний альбом на русском»
  99. Моргенштерн* поделился новым альбомом «Last One»
  100. The Limba и Morgenshtern* записали коллаб «Известным»
  101. Morgenshtern, Aarne «Daleko»
  102. Morgenshtern* выпустил клип на минорный дрилл-трек «Daleko»
  103. «5:00 AM» — новый трек ЛСП и Моргенштерна*
  104. ЛСП и Morgenshtern* дропнули фит «5:00 AM»
  105. Morgenshtern выпустил трек «Сколько стоит любовь»
  106. NILETTO, The Limba, Boombl4 и Morgenshtern* объединились на треке «Сколько стоит любовь»
  107. Моргенштерн забанил выпуск шоу Ивлеевой со своим участием
  108. Vacio и Morgenshtern* выпустили трек «Притон»
  109. Моргенштерн* и Арут выпустили клип «Bugatti»
  110. Моргенштерн выпустил дисс на Оксимирона «Я убил Марка»
  111. Моргенштерн* задиссил Оксимирона* в новом треке «Я убил Марка». Окси ответил ему в сторис
  112. Oxxxymiron выпустил трек «Bassline business»
  113. Моргенштерн* задиссил Оксимирона* в новом треке «Я убил Марка». Окси ответил ему в сторис
  114. Morgenshtern «Double Cup»: новый клип — это пародия на Kizaru
  115. Kizaru, Nickelback, Röyksopp и (вновь) Моргенштерн*: главные релизы этой пятницы
  116. Рэпер Моргенштерн и блогер Дилара Зинатуллина сыграли свадьбу. Под конец торжества к ним пришла полиция
  117. Полуголый Моргенштерн сделал предложение своей девушке
  118. Вот это кино! Моргенштерн сделал предложение возлюбленной прямо на съемках клипа
  119. Жена Моргенштерна заявила о расставании с рэпером
  120. Моргенштерн решил кормить людей в «Кайфе»
  121. Моргенштерн зарегистрировал фирму-общепит
  122. Каким получился ресторан Моргенштерна Kaif Provenance
  123. Ресторан Моргенштерна закрыли из-за нарушений
  124. Стало известно о возвращении Моргенштерна в Россию
  125. Моргенштерн* не приехал в Москву, как обещал в соцсетях
  126. «Кайф и точка»: ресторан Моргенштерна* провел ребрендинг и открылся под новым названием
  127. Рэпер Моргенштерн открыл собственную бургерную в Москве
  128. «Моргенштерна прижали, он должен создать большой ресурс для детей»: как работает его новое медиа
  129. Моргенштерн* лишился доли в ресторане Kaif | STARHIT
  130. Рэпер Моргенштерн перевел еще 6,6 млн рублей для тяжело больного ребенка из Тимашевска
  131. Благородный скандалист: Моргенштерн собрал 168 млн на лекарство ребенку
  132. Моргенштерн собирал деньги для больного ребенка, чтобы спасти себя
  133. Пропаганда каннибализма и использование женской груди как терминала: в каких еще грехах обвиняли рэпера Моргенштерна