Мо́таўскі залі́ў (Мо́таўская губа, Кіто́ва Магі́ла) — заліў (фіёрд) у Баранцавым моры. Знаходзіцца паміж Мурманскім берагам Кольскага паўвострава і паўвострава Сярэдні і Рыбацкі. Даўжыня 43 км. Шырыня ад 5 да 15 км. Глыбіня звыш 200 м.[1] Бераг скалісты стромкі. Узімку замярзае толькі ў самыя суровыя зімы. Прамыслоўцы Архангельскай губерні ў XIX і пачатку XX стагоддзя звалі яго Кітова магіла, таму што туды часам хвалямі прыбівае мёртвых кітоў[2].

Мотаўскі заліў
Від на заліў з мацерыка
Від на заліў з мацерыка
69°32′ пн. ш. 32°33′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяБаранцава мора
Краіна
Тыпзаліў 
Даўжыня берагавой лініі43 км
Найбольшая глыбіня280 м
Мотаўскі заліў (Мурманская вобласць)
Мотаўскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На паўднёвым беразе заліва размешчаны мыс Пікшуеў.

Зноскі

  1. Статья в БСЭ(недаступная спасылка)
  2. Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона

Спасылкі правіць