Мо Янь (莫言; 17 лютага 1955, Шаньдун, КНР) — сучасны кітайскі пісьменнік, ганаровы доктар філалогіі Адкрытага універсітэта Ганконга. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2012) за «яго галюцынаторны рэалізм, які аб'ядноўвае народныя казкі з гісторыяй і сучаснасцю». За межамі Кітая найбольш вядомы як аўтар аповесці, па якой быў зняты фільм «Чырвоны гаалян».

Мо Янь
莫言
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Гуань Мае
Псеўданімы Мо Янь
Дата нараджэння 17 лютага 1955(1955-02-17)[1] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Кітай
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, настаўнік, сцэнарыст
Мова твораў кітайская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі Нобелеўская прэмія — 2012 Нобелеўская прэмія па літаратуры (2012)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Мо Янь — гэта псеўданім, у перакладзе з кітайскага азначае «маўчы». Сапраўднае імя — Гуань Мо-е.

У 11 гадоў быў вымушаны пакінуць школу з-за «культурнай рэвалюцыі». У 1976 годзе, пасля некалькіх адмоў, змог ўступіць у войска, дзе стаў кадравым палітпрацаўніком. У войску ён працягнуў адукацыю, у 1984 годзе стаў слухачом Акадэміі мастацтваў, пазней — аспірантам Літаратурнага інстытута імя Лу Сіня.

Прыняты ў Саюз кітайскіх пісьменнікаў у 1986 годзе. Выйшаў у адстаўку з шэрагаў узброеных сілаў у 1997 годзе і стаў рэдактарам газеты.

У цяперашні час Мо Янь займае пасаду намесніка старшыні Саюза кітайскіх пісьменнікаў.

Творчасць правіць

Кітайская крытыка адносіць яго творчасць да «літаратуры пошуку каранёў» (сюньгэнь вэньсюэ) і «магічнага рэалізму». Лі Хуа-ін называе яго «несумненна адным з самых крэатыўных і найбольш плённых сённяшніх кітайскіх пісьменнікаў», сакрэт поспеху якога — у ператварэнні грубага і зямнога ў нешта вытанчанае для дасягнення лірычнай радасці, якой прасякнуты яго творы. Х. Голдблат сцвярджае, што яго імя ведае кожны пісьменны кітаец, і параўноўвае малую радзіму Мо Яня Гаомі з фолкнераўскай Ёкнапатафай, паказваючы, што пісьменнік распачаў амбіцыйны праект летапісання кітайскай гісторыі XX стагоддзя ў сваіх бестселерах.

Зноскі

  1. Mo Yan // Babelio — 2007.

Літаратура правіць

  • Li-Hua Ying. Historical Dictionary of Modern Chinese Literature. The Scarecrow Press, 2010. P. 140—142.
  • Megan M. Ferry. Mo Yan. // Encyclopedia of Contemporary Chinese Culture. Routledge, 2005. P. 558.
  • Howard Goldblatt. Mo Yan. // Encyclopedia of Modern China. In 4 vol. Gale, 2009. Vol. 2. P. 617—618.