Муджыбур Рахман, шэйх Муджыб (17 сакавіка 1920, Тунгіпура, Індыя — 15 жніўня 1975) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Бангладэш.

Муджыбур Рахман
মুজিবুর রহমান
Сцяг1-ы Прэзідэнт Бангладэш
10 студзеня 1972 — 12 студзеня 1972
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Чаўдхуры Абу Саед
Сцяг2-і Прэм'ер-міністр Бангладэш
13 студзеня 1972 — 26 студзеня 1975
Папярэднік Таджудзін Ахмед
Пераемнік Мансур Алі
Сцяг4-ы Прэзідэнт Бангладэш
25 студзеня 1975 — 15 жніўня 1975
Папярэднік Мухамед Махамадула
Пераемнік Хундакар Муштак Ахмед
Нараджэнне 17 сакавіка 1920(1920-03-17)[1][2][…]
Смерць 15 жніўня 1975(1975-08-15)[2][3][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Sheikh Lutfar Rahman[d]
Маці Саера Кхатун
Жонка Бегум Фазілатунеса[d]
Дзеці Шэйх Хасіна, Шэйх Камаль[d], Шэйх Русел[d], Sheikh Rehana[d] і Sheikh Jamal[d]
Веравызнанне Іслам суніцкага толку
Партыя Авамі Ліг
Адукацыя вышэйшая
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Independence Award
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідар) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усходняга Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усходняга Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Народнай Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х. Забіты ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Зноскі

  1. Муджибур Рахман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. а б Mujibur Rahman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mujibur Rahman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць