Мудранка чатырохлістая

Мудра́нка чатырохлістая[3] (Paris quadrifolia) — кветкавая расліна сямейства Melanthiaceae.

Мудранка чатырохлістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paris quadrifolia L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  231488
EOL  1014869
IPNI  539724-1
TPL  kew-283886

Назва правіць

Мудранка звычайная, варонне вока[4][5], п'яніца[3].

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй частцы сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны.

Экалогія правіць

На Беларусі трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавая расліна. Ядавітая, асабліва ягады.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура правіць

  • Мудранка // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.