Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага размешчаны як і Музей беларускага кнігадрукавання ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
Будынак былой Братэрскай школы Багаяўленскага манастыра (фота Viktorianec)
Заснаваны 1994
Месцазнаходжанне вул. Ніжне-Пакроўская, 22, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь
Адкрыты з 10.00 да 18.00 акрамя панядзелку. Чытальная зала працуе працуе ў сераду, чацвер і суботу з 10.00 да 16.00.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Музей быў адкрыты 25 сакавіка 1994 г. на базе некалькіх выставачных залаў Музея беларускага кнігадрукавання.

Канцэпцыя правіць

Музей аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVIIXVIII стагоддзяў. У інтэр'еры — двухузроўневае размяшчэнне кніжных шафаў, бюсты вучоных, а пасярэдзіне чытальнай залы — глобус (самы вялікі ў Беларусі). Мастацкую канцэпцыю распрацаваў І. Куржалаў[1].

У памяшканні музея-бібліятэкі праходзяць розныя прэзентацыі, сустрэчы з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, навуковыя канферэнцыі. Працуе чытальная зала на 10 месцаў.

Экспазіцыя правіць

Музейная экспазіцыя распавядае пра розныя перыяды жыцця Сімяона Полацкага. Значнае месца адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці паэта-асветніка. У музеі захоўваюцца арыгіналы яго кніг: «Жэзл праўлення» (1753), «Тастамент» (1680), «Вячэра душэўная» (1683), кнігі XVIIXVIII стагоддзяў, копіі рукапісаў, працы даследчыкаў жыцця знакамітага палачаніна.

Экспазіцыйная плошча складае 134,5 кв. м, на якіх выстаўлена 145 музейных прадметаў. Акрамя таго, тут захоўваецца частка калекцыі друкаваных выданняў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і фонд навуковай бібліятэкі.


Зноскі

Литература правіць

  • Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
  • Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Спасылкі правіць