Музей абарыгенных культур і мастацтва Хёрда (англ.: Heard Museum of Native Cultures and Art) знаходзіцца ў г. Фінікс, штат Арызона, ЗША. Філіялы музея знаходзяцца ў гг. Скотсдэйл і Сёрпрайз таксама ў штаце Арызона. Музей прысвечаны спадчыне і этнаграфіі культур індзейцаў ЗША, у асаблівасці Паўднёва-Заходняга рэгіёна (пуэбла, наваха і інш.).

Калекцыя лялек-качына (індзейцы пуэбла)
Удзельнікі Сусветнага чэмпіянату 2005 г. па індзейскаму танцу з абручом.

Музей заснавалі ў 1929 г. Дуайт Б. Хёрд і Мэры Бартлет Хёрд (Dwight B. and Maie Bartlett Heard) для сваёй асабістай калекцыі мастацтва. Большасць індзейскіх знаходак у калекцыі Хёрдаў былі знойдзены пры раскопках руін Ла-Сьюдад і набыты імі ў 1926 годзе.[1]

У цяперашні час калекцыя музея складаецца з больш за 40000 экспанатаў, а таксама бібліятэкі і архіва больш чым у 34000 тамоў. На плошчы 12000 м ² размешчаны галерэя, вучэбная аўдыторыя і арэна для прадстаўленняў.

У музеі маюцца, у прыватнасці, наступныя экспазіцыі:

  • Жыццё карэнных народаў паўднёвага захаду ЗША
  • Калекцыя Марына Алена Нікалса: 260 прадметаў сучаснага ювелірнага мастацтва
  • Калекцыя з 437 гістарычных лялек-качына, якую сабраў вядомы палітык Бары Галдуотар
  • Выстава па гісторыі адукацыі ў XIX стагоддзі індзейскіх дзяцей у школах-інтэрнатах з мэтай іх «амерыканізацыі». Як пісала газета New York Times, экспазіцыя пышна «адлюстроўвае малавядомы вопыт тысяч дзяцей, перамешчаных, часам у прымусовым парадку, са сваіх рэзервацый ва ўрадавыя школы з мэтай выкараніць іх культуру і „цывілізаваць“ іх. Уражваюць фатаграфіі, старая школьная форма, запісы інтэрв'ю і памятныя рэчы даюць выдатнае прадстаўленне аб гэтай частцы гісторыі».[2]

Музей штогод, звычайна ў лістападзе, праводзіць Іспанскі кірмаш. Штогод у лютым музей арганізуе міжнародны конкурс нацыянальнага індзейскага хуп-танцу. Найбольш вядомым фестывалем з'яўляецца штогадовы веснавы Індзейскі кірмаш, што праводзіцца з канца 1950-х гг.

Зноскі

  1. The Heard Museum's rich history(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2007. Праверана July 31 2006.
  2. 36 Hours in Phoenix, By Randal Archibold, New York Times, November 30, 2008.

Спасылкі правіць