Музей Жмуйдзінавічуса, больш вядомы як Музей чарцей (літ.: Velnių muziejus) — адна са славутасцей Каўнаса, Літва. У музеі прадстаўлены каля 3 000, пераважна драўляных, фігур д’ябла з усяго свету.

Музей чарцей
Заснаваны 1966
Заснавальнік Антанас Жмуйдзінавічус
Месцазнаходжанне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак Музея чарцей

Гісторыя правіць

Калекцыя была заснавана літоўскім мастаком Антанасам Жмуйдзінавічусам (1876—1966), а пазней была дапоўнена закошт шматлікіх падарункаў. Найбольш цікавым экспанатам з’яўляецца відарыс Гітлера і Сталіна ў выглядзе чарцей, якія танчаць Танец смерці на чалавечых касцях.

Музей быў адкрыты ў 1966 годзе ў хаце мастака, а ў 1982 перанесены ў асобны будынак, адмыслова пабудаваны для музея. У музеі можна знайсці сувеніры, а таксама працуе «па-чартоўску вясёлая кавярня»[1].

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць