Гісторыя музыкі Польшчы ахоплівае перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці.

Да XVII стагоддзя правіць

 
Манускрыпт гімна «Багародзіца» (1407)

Самыя раннія з польскіх музычных кампазіцый (напрыклад, манускрыпты паліфанічнай музыкі, знойдзеныя ў Старым Сончы), датуюцца XIII стагоддзем. Прыкладна ў гэты ж час была напісана «Багародзіца», самая старая вядомая польская песня. Але першы вядомы польскі кампазітар, Мікалай Радамскі, жыў у XV стагоддзі.

У XVI стагоддзі такія кампазітары, як італьянец Дыямед Ката, які жыў у Кракаве з пяці гадоў, прыўнеслі ў нацыянальныя польскія мелодыі элементы еўрапейскай музыкі[1]. У той час таксама жылі і дзеялі і іншыя кампазітары, якія пазней праславіліся, напрыклад, Вацлаў з Шамотул.

XVII—XIX стагоддзя правіць

У канцы XVI—пачатку XVII стагоддзя (эпоха барока) пры двары Жыгімонта III, а затым Уладзіслава IV працавала група італьянскіх кампазітараў, у іх ліку — Лука Марэнцыа, Джавані Франчэска Анерыа і Марка Скачы. Сярод палякаў жа былі такія вядомыя кампазітары, як Адам Ярзанбскі і Марцін Мяльчэўскі.

У канцы 30-х гадоў XVII стагоддзя ў Польшчы пачынае развівацца опера. Напрыклад, Франчэска Качыні напісала для караля Уладзіслава оперу «La liberazione di Ruggiero dall'isola d'Alcina», прэм'ера якой прайшла ў Варшаве ў 1628 годзе.

 
Фрыдэрык Шапен. Партрэт працы Эжэна Дэлакруа, 1838

У канцы XVII стагоддзя Польшча прыйшла ў заняпад, што адбілася і на яе культуры. Тым не менш, менавіта ў XVII-XVIII стагоддзях узнік і атрымаў вядомасць паланэз. Паланэзы для фартэпіяна пісалі шматлікія кампазітары, напрыклад, Фрыдэрык Шапен, Міхал Клеафас Агінскі, Караль Курпінскі, Юліуш Зарэмбскі, Генрык Веняўскі, Мечыслаў Янавіч Карловіч і Юзаф Эльснер. Польская опера развівалася дзякуючы Станіславу Манюшку, аўтару шэрагу опер, а, акрамя таго, песень, кантат і балетаў.

У сярэдзіне XVIII стагоддзі з'явіліся першыя польскія сімфоніі (Я. Шчуроўскі, А. Мільвід, Я. Ваньскі, В. Данкоўскі і інш.).

Народная музыка правіць

Польскія народныя танцы, у прыватнасці, мазурка і паланэз, шырока распаўсюдзіліся па Еўропе.

Зноскі

  1. The Music Courts of the Polish Vasas(недаступная спасылка). www.semper.pl. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 13 мая 2009. (польск.)

Спасылкі правіць