Мультыплікацыя, таксама анімацыя[1] (ад па-лацінску: multiplicatio — памнажэнне, павелічэнне, узрастанне, размнажэнне) — від кінамастацтва, творы якога ствараюцца шляхам здымання паслядоўных рухаў намаляваных (графічная мультыплікацыя) або аб’ёмных (аб’ёмная мультыплікацыя) аб’ектаў. Гэтыя творы называюць анімацыйнымі або мультыплікацыйнымі фільмамі (мультфільмамі). Першыя намаляваныя фільмы былі выдадзеныя ў 1908 годзе ў Францыі, аб’ёмны — у 1911 ў Расіі. Тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі адкрыў У. А. Старэвіч ў 1911 г.

Мультыплікацыя
Выява
Першаадкрывальнік Эміль Рэйно[d]
Дата адкрыцця снежань 1888 і 28 кастрычніка 1892
Вырабляе мультфільм, анімацыйны серыял[d] і animated art[d]
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мультыплікацыя скачку мячыка з 6 кадраў

10 кадраў у секунду.

Этымалогія правіць

Тэрмін «анімацыя» мае шырокую сферу прафесійнага ўжывання ў свеце і ў асобных рэгіёнах па традыцыі вызначаецца iншымi сінонімамі. Напрыклад, у рускай мове (у СССР і ў Расіі) на працягу доўгага часу была агульнапрынятай назва «мультыплікацыя», якая ў большай ступені адпавядала маляванаму кіно, дзе анімацыя (мультыплікат, ілюзія руху) ствараецца з дапамогай размнажэння і фазоўкі малюнка (перамалёўкі персанажа ў паслядоўных фазах руху)[2].

Гісторыя правіць

 
Фенакістыскапічны дыск ад Эдварда Мейбрыджа (1893)

Гісторыя анімацыі пачалася задоўга да развіцця кінематаграфіі. Людзі, верагодна, спрабавалі адлюстраваць рух яшчэ ў палеаліце.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах, Мн., 1999, т. 1, с. 98.
  2. Анимационное кино(недаступная спасылка). Большая российская энциклопедия - электронная версия. bigenc.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2018. Праверана 19 жніўня 2018.

Спасылкі правіць