Мультысусвет (англ.: multiverse, meta-universe) — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленні аб структуры такога мультысусвету, прыродзе кожнага сусвету, які ўваходзіць у яго склад, і адносінах паміж гэтымі сусветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.

У навуцы правіць

Розныя гіпотэзы аб існаванні мультысусвету выказваліся спецыялістамі па касмалогіі і астраноміі, фізікамі, філосафамі, фантастамі.

Тэрмін «мультысусвет» быў створаны ў 1895 годзе філосафам і псіхолагам Уільямам Джэймсам (William James) і папулярызаваны пісьменнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусветы», «альтэрнатыўныя рэальнасці», «паралельныя сусветы» або «паралельныя светы».

Магчымасць існавання мультысусвету спараджае розныя навуковыя, філасофскія і тэалагічныя пытанні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн[1]. Здагадка аб існаванні мультысусвету выкарыстоўваецца таксама ў многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі.

Класіфікацыя Тэгмарка правіць

Макс Тэгмарк[ru] выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізічных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца эксперыментальнай праверцы, прывабна тым, што здымае пытанне, чаму назіраныя фізічныя законы і значэнні фундаментальных фізічных пастаянных менавіта такія.

Тэгмарк прапанаваў наступную класіфікацыю светаў, за межамі нашага:

  • Узровень 1: светы за межамі нашага касмалагічнага гарызонту (пазаметагалактычныя аб’екты);
  • Узровень 2: светы з іншымі фізічнымі канстантамі (напрыклад, сусветы на іншых бранах у M-тэорыі);
  • Узровень 3: многасусветная інтэрпрэтацыя квантавай механікі (уключае сусветы, якія ўзнікаюць у рамках многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі);
  • Узровень 4: канечны ансамбль (уключае ўсе сусветы, якія рэалізуюць тыя ці іншыя матэматычныя структуры).

У філасофіі і логіцы правіць

Мадальны рэалізм правіць

Магчымыя светы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі імавернасці, гіпатэтычных меркаванняў і т. п. У сувязі з гэтым, шэраг філосафаў, у прыватнасці Дэвід Льюіс[ru], сцвярджае, што любы магчымы свет рэалізуецца, бо магчымасць і рэчаіснасць — дзве дадатковыя ўласцівасці аднаго і таго ж свету. Адпаведна, што з’яўляецца магчымасцю, а што рэчаіснасцю, залежыць ад свету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[2].

Зноскі

  1. Элегантная Вселенная. Суперструны, скрытые размерности и поиски окончательной теории: Пер. с англ / Под ред. В. О. Малышенко. — 3-е изд. — М., 2007. — С. 236—239. — 288 с. — ISBN 5-484-00784-4.
  2. [https://web.archive.org/web/20100207225438/http://www.i-u.ru/biblio/archive/epshteyn_filo/01.aspx Архівавана 7 лютага 2010. Библиотека РГИУ ::: Философия возможного :::

Літаратура правіць

  • Bernard Carr, ed. (2007) Universe or Multiverse? Cambridge Univ. Press.
  • David Deutsch. Quantum theory, the Church-Turing principle and the universal quantum computer // Proceedings of the Royal Society of London A 400 / Splash. — 1985. — № 45841. — P. 97–117.
  • George F. R. Ellis, U. Kirchner, William R. Stoeger. Multiverses and physical cosmology // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. — 2004. — Vol. 347. — № 3. — P. 921–936. — DOI:10.1111/j.1365-2966.2004.07261.xarΧiv:astro-ph/0305292

Спасылкі правіць