Мурашыныя львы (Myrmeleontidae) — сямейства насякомых атрада сеткакрылых.

Мурашыныя львы

Дарослы мурашыны леў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myrmeleontidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  115093
NCBI  27427
EOL  949
FW  134068

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 8 см, размах крылаў да 17 см. У мурашынага льва звычайнага размах крылаў да 7 см, цела даўжынёю да 3 см, тонкае, чорнае, амаль голае. Дарослыя знешне нагадваюць стракоз. Вусікі булавападобныя. Крылы з завостранымі канцамі. Ротавы апарат у імага грызучага тыпу.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца каля 2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца мурашыны леў звычайны, жыве ў сухіх пясчаных месцах.

Актыўныя на змярканні і ноччу. Драпежнікі.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Лічынка мурашынага льва

Развіццё з поўным ператварэннем.

 
Лоўчая варонка мурашынага льва

Лічынкі некаторых відаў проста жывуць у пяску, пераследючы там розных дробных жывёл, але ў іншых (M. formicarius і M. formicalynx) яны вырываюць у пяску канічную ямку, выкідваючы пясок галавой, а буйнейшыя каменьчыкі і пясчынкі выносяць на спіне. Вырыўшы варонку, якая ў 5 см глыбіні і 7—8 см у дыяметры; лічынка закопваецца ў цэнтры яе ў пясок, выстаўляючы вонкі толькі сківіцы, і чакае здабычу; розныя казуркі, часцей за ўсё мурашкі, а таксама павукі і інш., ступіўшы на край варонкі, скочваюцца з пяском унутр яе і схопліваюцца лічынкамі.

Літаратура правіць