Мухамор чырвоны, Мухамора звычайная[1] (Amanita muscaria) — ядавіты псіхаактыўны грыб рода Мухамор (Amanita) парадка Agaricales (Agaricales), адносіцца да базідыяміцэтаў.

Мухамор чырвоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amanita muscaria (L.) Hook. 1797


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  41956
EOL  2866150
MB  161267

Назвы правіць

У шматлікіх еўрапейскіх мовах назва гэтага грыба адбываецца ад старадаўняга яго спосабу прымянення — у якасці сродку супраць мух (англ.: fly agaric, ням.: Fliegenpilz, фр.: amanite tue-mouches), лацінскі відавы эпитет тоже происходит от слова «муха» (лац.: musca). У славянскіх мовах слова «мухамор» (польск.: muchomor, балг.: мухоморка, чэшск.: muchomůrka и др.) стала назвай рода Amanita.

Навуковыя сінонімы:

  • Agaricus muscarius L. 1753
  • Amanitaria muscaria (L.) E.-J. Gilbert 1941
  • Venenarius muscarius (L.) Earle 1909

Апісанне правіць

 
Мухамор

Капялюшык памерам ад 5 да 20 см[2]. Форма яго ў пачатку паўшарападобная, затым раскрываецца да плоскай. Скурка ярка-чырвоная, рознай гушчыні колеру, бліскучая, усеяная белымі барадаўчатая шматкамі, па краях расчыненых капялюшыкаў бывае прыкметная штрыхаватасць.

Мякаць белая, пад скуркай светла-аранжавая або светла-жоўтая, без паху, з саладкаватым густам[2].

Пласцінкі шырынёй 0,8-1,2 см, белыя або крэмавыя, частыя, свабодныя, маюцца шматлікія прамежкавыя пласцінкі.

Ножка цыліндрычная, вышынёй 8-20 і дыяметрам 1-2,5 см, белая або жаўтлявая, з клубнепадобна-патоўшчаным аснаваннем, у спелых грыбоў полая.

Рэшткі пакрываў. Шматкі на скурцы капялюшыка ватовыя, белыя, могуць адпадаць. Плёнчатыя колцы ў верхняй частцы ножкі, якія звісаюць, устойлівыя, бакі часта няроўныя, верхняя паверхня часам злёгку рубчатая. Вольва прырослая, шматслаёвая, вельмі далікатная, мае выгляд некалькіх колцаў з бялёсых бародавак каля аснавання ножкі.

Споравы парашок бялёсы, споры 9 × 6,5 мкм, эліпсаідальныя, гладкія[2].

Зменлівасць правіць

Колер скуркі можа быць розных адценняў ад памяранцава-чырвонага да ярка-чырвонага, з узростам святлее. У маладых грыбоў шматкі на плешцы адсутнічаюць рэдка, у старых могуць змыцца дажджом. Пласцінкі часам набываюць светла-жоўты адценне.

На паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі распаўсюджаная форма Amanita muscaria var. formosa з больш светлым жоўтым або жоўта-аранжавым капялюшыкам.

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Расце на кіслых глебах, звычайны грыб у лясах умеранага клімату Паўночнага паўшар'я, у горах сустракаецца да верхняй мяжы лесу. У Расіі і Беларусі распаўсюджаны паўсюдна ў у розных лясных насаджэннях[2].

Сезон: лета — восень.

Варыяцыі правіць

Хімічны склад правіць

 

Мухамор чырвоны вядомы галюцынагеннымі ўласцівасцямі, дзякуючы яго галоўнаму псіхаактыўнаму кампаненту — мусцымолу. Мухамор чырвоны выкарыстоўваўся як ап'яняльнае рэчыва і лекавая расліна у Сібіры і меў рэлігійнае значэнне ў мясцовай культуры.

У пладовых целах мухамора ўтрымліваецца антыбіятычнае рэчыва мускаруфін — вытворнае поліпоравай кіслаты, якая адрозніваецца проціпухліннымі ўласцівасцямі[3].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  2. а б в г Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  3. Шиврина А. Н. Биологически активные вещества высших грибов — М., 1965

Спасылкі правіць