Му́ха-Міха́льскі — крыптанім, якім карысталіся многія кіраўнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. Узяты ад прозвішча камандзіра ўзвода польскай арміі Юзафа Муха-Міхальскага, які ў 1922 г. перайшоў на бок партызан у атрад К. П. Арлоўскага (Аршынава). Ад імя Мухі-Міхальскага выступалі і дзейнічалі К. П. Арлоўскі, С. А. Ваўпшасаў, А. М. Рабцэвіч, В. З. Корж.

Літаратура правіць

  • Ваупшасов С. А. На разгневанной земле, 2 изд., Мн. , 1965;
  • Сорокин А. А. Освободительное и революционное крестьянское движение в Западной Белоруссии (1920—1939). Минск, 1970