Рока (мыс)

(Пасля перасылкі з Мыс Рока)

Мыс Рока (парт.: Cabo da Roca) — крайні заходні пункт Еўразіі, знаходзіцца на тэрыторыі Партугаліі. Рымляне называлі мыс «Promontorium Magnum», а ў час Вялікіх геаграфічных адкрыццяў — Мыс Лісабона. Каардынаты мыса 38°47′ паўночнай шыраты, 9°30′ заходняй даўгаты высечаны на каменнай стэле, устаноўленай там жа.

Рока
парт. Cabo da Roca
Краіна
Рока (мыс) (Партугалія)
Рока (мыс)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Краявід пасля захаду сонца

Мыс знаходзіцца недзе за 40 км на захад ад Лісабона. Вышыня скалы — 140 метраў над узроўнем Атлантычнага акіяна. На вяршыні знаходзіцца маяк, пошта, рэстаран і крама сувеніраў, дзе можна купіць пасведчанне аб наведанні мыса Рока.

Партугальскі паэт Луіс Камоэнс сказаў пра мыс Рока: «Гэта месца, дзе зямля канчаецца і пачынаецца мора» (парт.: Onde a terra acaba e o mar começa).

Літаратура правіць