Мытны саюз, МС — пагадненне дзвюх ці больш дзяржаў (форма міждзяржаўнага пагаднення) пра адмену мыты[1]. ў гандлі паміж імі, форма калектыўнага пратэкцыянізму ад трэціх краін. Мытны саюз прадугледжвае таксама ўтварэнне «адзінай мытнай тэрыторыі».

Існуючыя мытныя саюзы

Звычайна краіны — удзельніцы мытнага саюза дамаўляюцца пра стварэнне міждзяржаўных органаў, якія каардынуюць правядзенне ўзгодненай замежнагандлёвай палітыкі. Як правіла, гэта складаецца ў правядзенні перыядычных нарад міністраў, кіруючых адпаведнымі ведамствамі, якія ў сваёй працы абапіраюцца на міждзяржаўны Сакратарыят, які дзейнічае ўвесь час.[2]

Фактычна, гаворка ідзе пра форму міждзяржаўнай інтэграцыі, якая прадугледжвае стварэнне наднацыянальных органаў. У гэтым плане мытны саюз з'яўляецца значна больш прасунутай формай інтэграцыі, чым, напрыклад, зона свабоднага гандлю.

Міжнародныя мытныя саюзы
Назва Дата заснавання
Андская супольнасць 25 мая 1988
Еўрапейскі мытны саюз 1 студзеня 1958
Карыбская супольнасць 1 жніўня 1973
МЕРКАСУР 29 лістапада 1991
Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі 1 ліпеня 2010
Паўднёваафрыканскі мытны саюз 1910
Усходнеафрыканская супольнасць 1 студзеня 2005

Зноскі

Гл. таксама правіць