Жаўтагорлая мыш (Apodemus flavicollis) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Жаўтагорлая мыш
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apodemus flavicollis (Melchior, 1834)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585132
NCBI  54292
EOL  1178939

Даўжыня цела і хваста па 10—13 см. Поўсць ад вохрыста-рыжаватай да цёмна-бурай.

Водзіцца ў старых шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на палях каля лесу; пашырана на Беларусі (найбольш на поўдні). Жыве ў норах, дуплах. Добра лазіць па дрэвах. Корміцца жалудамі, ляснымі арэхамі, насеннем раслін, карой маладых дрэў, на зіму назапашвае часам да 300 і болей жалудоў. Размнажаецца ў красавіку—верасні, дае 2—3 прыплоды па 4—8 дзіцянят.

Шкодзіць лясной гаспадарцы: падгрызае дрэўцы ў гадавальніках. Часам перасяляецца на пасевы збожжавых і прычыняе шкоду сельскай гаспадарцы . Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Літаратура правіць

  • Жаўтагорлая мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.