Мэнскі ўніверсітэт

ВНУ ў ЗША

Мэнскі ўніверсітэт (англ.: University of Maine) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арона ў штаце Мэн, ЗША.

Мэнскі ўніверсітэт
(UMaine)
англ.: University of Maine
Арыгінальная назва англ.: University of Maine
Заснаваны 1865
Студэнты 11 741[1] і 9 927[2]
Размяшчэнне Арона, Мэн, ЗША
Сайт umaine.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт з’яўляецца найбуйнейшай навучальнай установай штата.

Установа была заснавана ў адпаведнасці з так званым «Законам Морыла», падпісаным прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам у 1862 годзе. Адкрылася яна ў 1865 годзе як каледж сельскай гаспадаркі і механікі, які змяніў сваю назву на сучасную ў 1897 годзе.

Размешчаны на востраве паміж рэкамі, універсітэт з’яўляецца адзіным універсітэтам у ЗША (акрамя Гавайскага ўніверсітэта), які размяшчаецца на востраве.

Кампус універсітэта мае 37 навучальных карпусоў, 30 адміністрацыйных карпусоў, 18 інтэрнатаў, 18 спецыяльных лабараторый, 10 спартыўных збудаванняў, 5 музеяў, 3 сталовыя, 2 крамы, студэнцкі саюз, кафэ, паб, рэкрэацыйны і фітнес-цэнтр і інш.

Знакамітыя выпускнікі правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць