Мэрылендскі ўніверсітэт Глабальны кампус

Мэрылендскі ўніверсітэт Глабальны кампус (англ.: University of Maryland Global Campus) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Адэлфі у Мэрылендзе, ЗША.

Мэрылендскі ўніверсітэт Глабальны кампус
англ.: University of Maryland Global Campus
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Maryland Global Campus
Заснаваны 1970
Студэнты 58 526[1]
Размяшчэнне Адэлфі, Мэрыленд, ЗША
Сайт umgc.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт прапануе онлайн, гібрыднае і вочнае навучанне ў адукацыйных цэнтрах у сталічным рэгіёне Вашынгтон-Балтымар.

Ён з'яўляецца буйнейшым дзяржаўным інтэрнэт-універсітэтам у ЗША.

Універсітэт прапануе 125 акадэмічных праграм у анлайнавых, гібрыдных і вочных фарматах, уключаючы ступені бакалаўра, магістра і доктара.

Вучэльня паўстала з вячэрняй праграмы для дарослых Мэрылендскага ўніверсітэта, якая пачалася ў 1920-х гадах. У 1947 годзе быў створаны Каледж спецыяльных і дадатковых студый. У 1959 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам Мэрылендскага ўніверсітэта. У 1970 годзе ён стаў незалежнай установай адукацыі.

Структура правіць

  • Школа інтэгратыўнасці і прафесійных студый
  • Школа бізнесу
  • Школа кібербяспекі і інфармацыйных тэхналогій

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць