Мюнхенскі метрапалітэн

Мюнхенскі метрапалітэн (ням.: U-Bahn München) з’яўляецца разам з Мюнхенскай гарадской электрычкай асновай грамадскага транспарту ў Мюнхене. Метро ў Мюнхене было адкрыта 19 кастрычніка 1971 года і на дадзены момант мае сетку даўжынёй 103,1 км з 100 станцыямі. Шчыльнасць станцый на 1000 жыхароў з’яўляецца адной з самых высокіх у свеце. Дзякуючы стоадсоткавай аснашчанасці станцый ліфтамі, травалатарамі і эскалатарамі, а таксама прадуманай сістэме перасадак Мюнхенскае метро лічыцца адным з самых зручных у Еўропе.

Мюнхенскі метрапалітэн
U-Bahn München
Інфармацыя
Краіна  Германія
Гарады Мюнхен
Гархінг
Дата адкрыцця 1971 год
Даўжыня ліній 103,1 км
Колькасць станцый 100
Колькасць ліній 6+1
Пасажырапаток за дзень 962 000 (2009)[1]
Пасажырапаток за год 384 млн (2013)[2]
Схема ліній
www.mvg-mobil.de
Мюнхенскі метрапалітэн на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць