Жаслей
Жаслей (літ.: Žasliai, традыцыйная беларуская назва — Жо́слі) — мястэчка ў Кайшадорыскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на беразе возера Жосле. Адміністрацыйны цэнтр Жаслейскай сянюніі. Насельніцтва 818 чал. (2001).
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Знаходзяцца за 9 км ад Кайшадорыса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя правіць
Паводле падання, запісанага М. Стрыйкоўскім, легендарны князь Кукавойт паставіў каля возера Жосле на ўспамін пра сваю маці Паяту яе драўляную фігуру, якую мясцовы люд лічыў багіняй; калі фігура спарахнела, на тым месцы выраслі ліпы, якія таксама лічыліся богам[2].
У XV стагоддзі — ва ўладанні паноў Нацаў. Ян Нац заснаваў парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Святых Яна і Барбары. Відаць, у канцы стагоддзя перайшлі да Гаштольдаў.
У 1557 годзе згадваецца як гаспадарскае ўладанне, цэнтр воласці Троцкага павета. У 1582 годзе вялікі князь перадаў Жосленскую дзяржаву ў валоданне Лукашу Ленскаму.
На Радзівілаўскай карце (1613) значацца як мястэчка. У XVIII стагоддзі — цэнтр нягродавага староства, якое перадавалася ў трыманне магнатам. У другой палове стагоддзя Жослямі валодаў канцлер Яхім Храптовіч.
12 студзеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай снапа пшаніцы, над ім два анёлы, што трымаюць лаўровы вянок, у сярэдзіне якога дэвіз «Ex mancipio libertas». У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва правіць
Турыстычная інфармацыя правіць
Славутасці правіць
- Гістарычная забудова мястэчка
- Касцёл Св. Георгія (1912)
Вядомыя асобы правіць
- Леапольд Гадоўскі (1870—1938) — амерыканскі піяніст, педагог і кампазітар.
Зноскі
- ↑ https://osp.stat.gov.lt/documents/10180/9601028/Gyventojai_gyvenamosiose_vietovese.xlsx
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Żośle // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 836
Літаратура правіць
- Жослі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 218. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Żośle // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 836
- Жосли // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жаслей