Мячэць Бадшахі (урду: ‏ بادشاہی مسجد, імператарская мячэць) — другая па велічыні мячэць Пакістана, размешчаная ў горадзе Лахор. Адна з найбуйнейшых мячэцяў свету. Знаходзіцца на даступнай па лесвіцы платформе, якая ўзвышаецца над старым горадам насупраць Садоў Шалімара і Лахорской крэпасці. Была пабудавана ў 16731674 гадах па загаду вялікага магола Аурангзеба і лічыцца адным з найбольш значных помнікаў інда-ісламскай сакральнай архітэктуры эпохі Вялікіх Маголаў.

Мячэць
Мячэць Бадшахі
Badshahi Mosque
Фасад мячэці Бадшахі
Фасад мячэці Бадшахі
31°36′20″ пн. ш. 73°57′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Пакістан
Горад Лахор
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Архітэктурны стыль Ісламская архітэктура
Заснавальнік Aurangzeb[d]
Дата заснавання 1674
Матэрыял пясчанік
Стан Дзеючы храм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мячэць Бадшахі падобная на пабудаваную двума дзесяцігоддзямі раней мячэць Джама-Масджыд у Дэлі. Будынак, вуглы якога пазначаны чатырма нізкімі васьміграннымі мінарэтамі, увянчанымі павільёнамі, пакрыта трыма белымі мармуровымі купаламі. Сіметрычны фасад з чырвонага пясчаніку з устаўкамі з белага мармуру складаецца з высокага цэнтральнага айвана, да якога з бакоў прылягаюць па пяць меншых айванаў. У квадратным унутраным двары ёсць месца для пяці тысяч вернікаў. З кожнага боку ён абнесены сцяной па 150 м у даўжыню, па вуглах размешчаны высокія мінарэты. Рэзервуар з вадой у цэнтры двара прызначаны для рытуальных абмыванняў перад малітвай. Галоўны будынак размешчана на заходнім боку двара, галоўная брама знаходзіцца на ўсходняй. Інтэр'ер мячэці ўпрыгожваюць выкананыя з стука картушы і расліны.

Ля ўваходу знаходзіцца невялікі музей, у якім выстаўлены рэліквіі ісламскіх святых, да прыкладу цюрбан прарока Мухамада.

У наш час мячэць Бадшахі з'яўляецца кандыдатам у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць