Мёд (ад прота-індаеўрапейскага *mizdʰos, адно са значэнняў — узнагарода) — адзін з асноўных прадуктаў пчалярства, салодкае і вязкае рэчыва, якое вырабляюць меданосныя пчолы і некаторыя іншыя жывёлы з нектару кветак, а таксама іншых салодкіх сокаў расліннага і жывёльнага паходжання (падзевы мёд).

Мёд
Выява
Матэрыял нектар
Метад вырабу пчалярства і збіральніцтва
Натуральны прадукт выраблены з A. mellifera і Apis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёд утрымлівае 13-20 % вады, 75-80 % вугляводаў (глюкоза, фруктоза, сахароза), нязначную колькасць вітамінаў[1] В1, В2, В6, Е, К, С, правітамін А-каратын, воліевую кіслату.

Мёд можа быць монафлерным (з нектару адной расліны) ці поліфлерным.

У мёду багатая харчовая і лячэбная каштоўнасць.

Мёд, які быў сабраны пчалярамі, мае назоў таго тыпу меданосных пчол, якія яго вырабілі. Мёд ад розных пчол і вусякоў мае вельмі адрозныя ўласцівасці. Меданосныя пчолы фарміруюць мёд з нектару дзякуючы працэсу зрыгвання і захоўваюць яго ў якасці асноўнай крыніцы ежы ў васковых сотах у вуллі. Пчаляры практыкуюць заахвочванне перавытворчасці мёду, каб лішак можа быць узяць з калоніі.

Мёд атрымлівае сваю слодыч ад монасахарыдаў фруктозы і глюкозы, а таксама мае прыкладна такую ж адносную слодыч як і цукар-пясок[2]. Мёд валодае прывабнымі хімічнымі ўласцівасцямі для выпечкі, а таксама асаблівы водар і смак, дзякуючы якому некаторыя людзі аддаюць перавагу менавіта яму, а не цукру і іншым падсалоджвальным рэчывам[3]. Большасць мікраарганізмаў не растуць у мёдзе з-за ягонай нізкай актыўнасці вады[4]. Аднак, мёд часам змяшчае спячыя эндаспоры бактэрыі Clostridium botulinum, якая можа быць небяспечна для немаўлят, бо эндаспоры могуць трансфарміравацца ў вырабляючую таксін бактэрыю ў несфармаваным кішачным тракце дзіцяці, што прыводзіць да хваробы і нават смерці[5].

Мёд мае доўгую гісторыю спажывання чалавекам, і выкарыстоўваецца ў розных прадуктах харчавання і напояў, цукру і араматызатараў. Промысел развядзення пчолаў і збору мёду называецца пчалярствам, але раней выкарыстоўвалася бортніцтвам. Ён таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі і сімвалізму. Смак мёду адрозніваецца ў залежнасці ад крыніцы нектару, а таксама маюцца розныя ягоныя віды і гатункі. Мёд таксама выкарыстоўваецца ў розных лекавых традыцыях для лячэння хвароб. Вывучэнне пылка і спораў у сырым мёдзе дазваляе вызначыць крыніцу кветкавага мёду, гэтая тэхніка мае назоў мелісапаліналогія[6]. З-за таго, што пчолы могуць пераносіць электрастатычны зарад і могуць прыцягнуць іншыя часцінкі, гэтая ж тэхніка можа быць выкарыстана ў галіне экалагічных даследаванняў радыеактыўных часцінак, пылу альбо іншых часцінак забруджвання[7].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Вітаміны ў мёдзе: а ці так іх шмат насамрэч? Архівавана 6 сакавіка 2017.
  2. Oregon State University. «What is the relative sweetness of different sugars and sugar substitutes?» Архівавана 4 ліпеня 2011..
  3. National Honey Board. «Carbohydrates and the Sweetness of Honey»(недаступная спасылка).
  4. Lansing Prescott, John P. Harley, Donald A. Klein (1999). Microbiology. Boston: WCB/McGraw-Hill. ISBN 0-697-35439-3.
  5. Shapiro,, Roger L.; Hatheway,, Charles; Swerdflow,, David L. (1998). "Botulism in the United States: A Clinical and Epidemiologic Review". Annals of Internal Medicine 129 (3): 221–8.
  6. Vaughn M. Bryant, Jr. "Pollen Contents of Honey". CAP Newsletter 24(1):10–24, 2001.
  7. Mercuri AM, Porrini C. (1991). "Melissopalynological analysis applied to air pollution studies in urban areas of Modena and Reggio Emilia (Italy)". Aerobiologia 7 (1): 38–48.

Спасылкі правіць