Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі

Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі — канвенцыя, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 21 снежня 1965 года і ўступіла ў сілу 4 студзеня 1969 года. Удзельнікамі станам на снежань 2020 года з’яўляюцца 182 краіны. Яшчэ 3 дзяржавы дакумент падпісалі, але не ратыфікавалі[1]. За выкананнем канвенцыі вядзе нагляд Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, які складаецца з 18 экспертаў. Ён таксама можа разглядаць міждзяржаўныя скаргі на парушэнні любымі краінамі-ўдзельніцамі і індывідуальныя скаргі на парушэнне канвенцыі ў дачыненні да тых 54 краін, якія зрабілі адпаведную заяву. На 2014 год камітэт прыняў рашэнні адносна 30 скаргаў, і ў 15 выпадках з іх угледзеў парушэнні канвенцыі. Яшчэ 18 скаргаў камітэт палічыў непрымальнымі без разгляду па сутнасці, разгляд 1 скаргі спынены па іншай прычыне, а яшчэ 6 спраў знаходзіліся ў працэсе разгляду[2]. Першыя тры міждзяржаўныя скаргі — Катар супраць Саудаўскай Аравіі, Катар супраць ААЭ і Палесціна супраць Ізраіля — паступілі на разгляд вясной 2018 года[3].

     З прызнаннем кампетэнцыі камітэта (арт. 14)      Без прызнання кампетэнцыі камітэта (арт. 14)      Падпісалі, але не ратыфікавалі      Не падпісалі

Станам на 2020 год, у ААН вялася распрацоўка дадатковых стандартаў: пратаколу да дадзенай канвенцыі альбо новай канвенцыі, каб запоўніць прабелы ў дакуменце[4].

Заўвагі правіць