Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука

Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука (укр.: Міжнародний економіко-гуманітарний університет імені академіка Степана Дем’янчука) — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова IV ступені акрэдытацыі са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Роўна.

Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука
Міжнародний економіко-гуманітарний університет імені академіка Степана Дем’янчука
Арыгінальная назва Міжнародний економіко-гуманітарний університет імені академіка Степана Дем’янчука
Міжнародная назва Academician Stepan Demianchuk International University of Economics and Humanities
Заснаваны 1992
Тып прыватная ВНУ
Дактары 44
Прафесары 44
Юрыдычны адрас вул. Акадэміка Дзем’янчука 4, 33027 г. Роўна, Украіна
Сайт megu.edu.ua

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт з'яўляецца першай прыватнай вышэйшай навучальнай установай у Заходняй Украіне. Універсітэт мае пяць уласных навучальных карпусоў, найбуйнейшы ў рэгіёне спартыўна-аздараўленчы комплекс, басейн, уласныя інтэрнаты, камп'ютарныя класы, выдавецкі цэнтр, бібліятэку з электронным каталогам і інш. За апошнія 27 гадоў універсітэт падрыхтаваў больш за 33 тысячы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, якія атрымалі дыпломы дзяржаўнага ўзору. Навучальны працэс забяспечваюць 44 прафесары, дактары навук, акадэмікі галіновых і міжнародных акадэмій, 138 кандыдатаў навук і дацэнтаў.

Структуры правіць

  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт здароўя, фізічнай культуры і спорту
  • Гісторыка-філалагічны факультэт
  • Факультэт кібернетыкі
  • Факультэт журналістыкі
  • Педагагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Прыродазнаўча-геаграфічны факультэт

Спасылкі правіць