Мікалай Іванавіч Аверчанка

Мікалай Іванавіч Аве́рчанка — (18 снежня 1922, Маісеенкі — 3 ліпеня 1960, Кунда, Эстонская ССР, СССР[1]) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір гарматы 823-га артылерыйскага палка 301-ай стралковай Сталінскай ордэна Суворава 2-й ступені дывізіі 9-га Чырванасцяжнага стралковага корпуса 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза (1946), старэйшы сяржант.

Мікалай Іванавіч Аверчанка
Дата нараджэння 18 снежня 1922(1922-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1960(1960-07-03) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19411954
Званне старэйшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медалі
У адстаўцы 3 1954

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 снежня 1922 года ў вёсцы Маісеенкі (цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з мая 1941 года. Скончыў Тыфліскае артылерыйскае ваеннае вучылішча[2]. З чэрвеня 1942 года на фронце. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах[3].

Камандзір гарматы 823-га артылерыйскага палка (301-я стралковая дывізія, 9-ы стралковы корпус, 5-я ўдарная армія, 1-ы Беларускі фронт) старэйшы сяржант Мікалай Аверчанка ў баю 14 красавіка 1945 года па прарыву варожай абароны на левым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Гольц, размешчанага паўночна-ўсходняй ад горада Зелаў (Германія), знішчыў чатыры кулямёты, ДЗОТ і 10 гітлераўцаў, 22 узяў у палон[3].

24 красавіка 1945 агнём прамой наводкай старэйшы сяржант Аверчанка забяспечыў фарсіраванне ракі Шпрэе стралковым узводам[3].

Пакінуўшы наводчыка ля прылады, ён з астатнімі ваярамі артылерыйскага разліку ўварваўся ў дом і ў рукапашнай сутычцы ўнутры дома знішчыў дзесяцярых і паланіў дваццаць варожых салдат і афіцэраў. У гэтай сутычцы адважны камандзір гарматы быў цяжка паранены, але не пакідаў свой баявы разлік да канца дзённага бою.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму сяржанту Аверчанку Мікалаю Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2866).

Пасля вайны М. І. Аверчанка працягваў службу ў арміі. У 1954 годзе ён дэмабілізаваны[3]. Жыў і працаваў у горадзе Кунда ў Эстоніі. Памёр 3 ліпеня 1960 года.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Цяпер павет Ляэне-Віру, Эстонія
  2. Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 406. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  3. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 406. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі правіць

Мікалай Іванавіч Аверчанка на сайце «Героі краіны» (Праверана 25 снежня 2009)