Мікалай Іванавіч Віткоўскі

Мікалай Іванавіч Віткоўскі (1844, ф. Мокшына, Суражскі павет, Віцебская губерня, цяпер Віцебскі раён — 24 верасня 1892, Іркуцк) — беларускі археолаг, даследчык Сібіры, член распарадчага камітэта «Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства», удзельнік Паўстання 1863 года[1].

Мікалай Іванавіч Віткоўскі
Дата нараджэння 1844
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1892(1892-09-24)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковы кіраўнік Іван Чэрскі

Біяграфія правіць

Паходзіў з польскай шляхты. Удзельнічаў у Паўстанні 1863 года на тэрыторыі Беларусі, знаходзіліся ў Віцебску перад адпраўкай у ссылку. Трапіў на Карыйскую катаргу, потым адбываў пакаранне ў Алонках і Мальце. У 1873 годзе трапіў у Іркуцк. Дзякуючы садзейнічанню Івана Чэрскага стаў супрацоўнікам Іркуцкага музея[2].

Пакончыў самагубствам у 1892 годзе[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Знайшоў на тэрыторыі Сібіры пахаванні эпохі неаліту, абвергшы думкі пра незаселенасць Сібіры у каменным веку. У 1880—1881 гадах па даручэнні Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў неалітычны Кітойский магільнік на Ангары. Вёў узорныя раскопкі пахаванняў, якія змяшчалі касцякі людзей і багаты інвентар з каменя і косці. Пры пошуку пахаванняў выкарыстаў траншэйны метад. Асаблівую цікавасць ўяўлялі знаходкі каменных рыб. Вывучаў старажытныя пахаванні ў Глазкава на тэрыторыі Іркуцка.

У 1881 годзе сумесна з Іванам Чэрскім даследаваў усходняе ўзбярэжжа Байкала і басейн Селенгі, уключаючы ніжнія плыні рэк Джыда і Чыкой. Адзначаў шматлікія раскіданыя па стэпах пахаванні. Раскопкі ў ваколіцах Іркуцка і асабліва ў далінах рэк Кітой і Белай усталявалі і для Сібіры бронзавы век, які змяніў век шліфаванага каменя паралельна з жалезным. Займаў пасаду захавальніка Іркуцкага музея Усходнесібірскага Аддзялення Рускага Геаграфічнага Таварыства.

Ставіў пытанне аб захаванасці помнікаў археалогіі. Быў аўтарам шэрагу навуковых публікацый[2].

Зноскі

  1. Советская Белоруссия. «Прыгажосць народнай дыпламатыі»
  2. а б [https://web.archive.org/web/20140427054744/http://baikalfund.ru/people/celebrity/index.wbp?doc_id=99f27344-14b5-4e0c-85a2-77124a6b9668 Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Знаменитости Байкала (руск.)] Архівавана 27 красавіка 2014.
  3. Н. И. Витковский: биографическая справка (руск.)

Літаратура правіць

  • Витковский Н. И. Краткий отчет о раскопке могилы каменного периода в Иркутской области// Известия Восточно-Сибирского отделения ИРГО. – 1881. – Т. 11, № 3–4;
  • Витковский Н. И. Краткий отчет о раскопках могилы каменного периода на левом берегу Ангары // Известия Восточно-Сибирского отделения ИРГО. – 1882. – Т. 13, № 1–2.
  • Попов А. В. Очерк палеоэтнологических исследований и достижений Восточно-Сибирского отделения Государственного Географического Общества за 75 лет (1851–1926 гг.) // Известия Восточно-Сибирского отделения Государственного Географического Общества. – Иркутск, 1927. – Т. 50, выпуск 1;
  • Окладников А. П. Неолит и бронзовый век Прибайкалья. – М.; Л., 1950. – Ч. 1, 2;
  • Константинов М. В. Провинциальная археология. – Чита, 2008.

Спасылкі правіць