Мікалай Іванавіч Шляга

Мікалай Іванавіч Шляга (1 мая 1935, вёска Перадрэйка, Мазырскі раён, Гомельская вобласць25 чэрвеня 2004, Масква) — дзеяч беларускай дыяспары ў Расіі, генерал-палкоўнік (1990).

Мікалай Іванавіч Шляга
Дата нараджэння 1 мая 1935(1935-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 2004(2004-06-25) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» Ордэн Чырвонага Сцяга (Афганістан) Order of the Red Star

Біяграфія правіць

Скончыўшы ваенна-аўтамабільнае вучылішча ў горадзе Калінкавічы (Гомельская вобласць, Беларусь), Мікалай Шляга выкладаў у аўташколе 50-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. У Групе Савецкіх войскаў у ГДР служыў памочнікам начальніка палітаддзела. Па вяртанні з Германіі памочнік начальніка палітычнага аддзела 28-й арміі, зампаліт 293-га Гвардзейскага мотастралковага палка, намеснік, а затым начальнік палітаддзела 28-й гвардзейскай танкавай дывізіі. З 1976 г. працаваў у Маскве, у ЦК КПСС, на пасады інструктара аддзела адміністрацыйных органаў, загадчыка сектара Узброеных Сіл СССР. Праз 8 гадоў па ўласнай просьбе Мікалай Іванавіч быў камандзіраваны на практычную работу ў войска. У 1987 г. яго адклікалі назад у Маскву, у ЦК КПСС. Але неўзабаве, па просьбе Міністэрства абароны, Шляга быў накіраваны ў войскі начальнікам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту ў званні генерал-палкоўніка. За бездакорную службу ўзнагароджаны чатырма ордэнамі і больш чым 20 медалямі.

У 1991 г. пасля дэпалітызацыя Узброеных сіл па ўласным жаданні пайшоў у запас. Кіраваў акцыянерным таварыствам па падрыхтоўцы кіруючых кадраў, працаваў намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра навучальных інфармацыйных тэхналогій Расіі, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Межолимпинвест». Вольны час аддаваў грамадскай рабоце, звязанай з беларускім зямляцтвам. У 1998 г. быў абраны старшынёй савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы».

Памёр М. І. Шляга 25 чэрвеня 2004 г. пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі правіць